На плошчы Тызенгаўза пачынаюць працы па перапланіроўцы. З 10.00 8 верасня да 18.00 15 верасня будзе перакрыты рух на частцы ад вуліцы Дзяржынскага да гарвыканкама.

Адзін з двух нерэгуляваных пешаходных пераходаў на вуліцы Дзяржынскага (той, што бліжэй да вуліцы Ажэшкі) дэмантуюць, расказала інспектарка аддзялення агітацыі і прапаганды абласной Дзяржаўтаінспекцыі Кацярына Сучэджы на радыё MFM. Другі пераход на Дзяржынскага перанясуць бліжэй да скрыжавання. Пераход на плошчы бліжэй да скрыжавання, які ў чэрвені гэтага года прыбралі ў рамках эксперыменту, вернуць. Павярнуць налева на вуліцу Дзяржынскага з боку плошчы ўжо будзе нельга. Левы паварот з боку Ажэшкі на плошчу будзе ажыццяўляцца на дадатковую секцыю светлафора.

Плошчу Тызенгаўза закрылі на тыдзень: там паставяць святлафоры і зменяць схему руху. Глядзіце, як
Схема зменаў на плошчы Тызенгаўза

Таксама 8 верасня да 19.00 будзе закрытая вуліца Дзяржынскага ад «Грамадзянпраекта» да скрыжавання з вуліцай Ажэшкі. Там будуць фрэзераваць праезную частку, паведамілі ў ДАІ Гродна.

Чытайце таксама: В Гродно собирают подписи против улицы Филарета в историческом центре

Падрыхтоўку да ўстаноўкі святлафораў насупраць «вечнага агню» пачалі 3 верасня. Кошт новага абсталявання і яго ўстаноўкі - 134 478 рублёў (больш за $ 50 тысяч).

Плошчу Тызенгаўза закрылі на тыдзень: там паставяць святлафоры і зменяць схему руху. Глядзіце, як
Устаноўка святлафораў на папулярным скрыжаванні. Фота: autogrodno.by

Неабходнасць святлафораў на скрыжаванні Дзяржынскага і Горкага каля парку Жылібера абмяркоўвалі яшчэ восенню 2020 года. Скрыжаванне назвалі адным з самых напружаных у горадзе.

Чытайце таксама: