Навіны

IСОMOC: Улады хочуць ліквідаваць, каллегі - прынялі у міжнародную супольнасць

Пра імаверную ліквідацыю грамадскага аб’яднання IСОMOC стала вядома 11 верасня. Праз некалькі дзён арганізацыя атрымала яшчэ адну навіну — аб прыняцці ў міжнародную сетку ахоўнікаў архітэктурнай спадчыны «Europa Nostra». «Мы заўсёды сумленна працавалі над захаваннем спадчыны, таму ўсё яшчэ спадзяемся на разважлівасць уладаў», — напісаў ў прэсс-рэлізе старшыня Беларускага камітэту IСОMOC Сцяпан Стурэйка. Ці здолеюць энтузіясты захавання гістарычнай спадчыны захаваць сваю арганізацыю, да суда застаецца інтрыгай. Паседжанне прызначана на 15 верасня.

Што такое «ІКАМОС» і чым займаецца арганізацыя

Беларускі камітэт ІСОМОС — Нацыянальны камітэт Міжнароднай Рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін.
Гэта адзіная міжнародная грамадская арганізацыя, дзейнасць якой скіравана на падтрымку і прасоўвання тэорыі, метадалогіі і навуковых тэхналогій у кансервацыі архітэктурнай і археалагічнай спадчыны. Арганізацыя з’явілася ў 1965 годзе ў Польшчы.
У Беларусі ІСОМОС працуе са студзеня 2002 года. Галоўная мэта - садзеянне на нацыянальным і міжнародным узроўні ахове, рэстаўрацыі, рэгенерацыі гісторыка-культурнай спадчыне, найперш, архітэктурных помнікаў, ансамбляў, груп будынкаў, цэнтраў гістарычных забудоў, мемарыяльных сядзіб, гарадcкіх абшараў, прыродных ландшафтаў і культурных краявідаў. З 2017 года старшынёй арганізацыі ў Беларусі з’яўляецца Сцяпан Стурэйка.

Чытайце таксама: «Спадчына — не проста старыя камяні і фальклор». Сцяпан Стурэйка пра вынік 10 гадоў працы

Якія праекты ў Беларусі рабіў «ІСОМОС»

  • Адмыслоўцы з Беларускага ІСОМОСа рабілі доўгатэрміновы праект «Некропалі Беларусі». Валанцёры зрабілі апісанні асобных могілак у Гальшанах, Кобрыне, Лучаі, Пухавічах, а таксама працуюць на карысць падвышэння гістарычнай каштоўнасці Вайсковых могілак у Мінску каб недапусціць пашкоджання каштоўных элементаў могілак пад час іх добраўпарадкавання.
  • Кансервацыя і экспазіцыя руін Гальшанскага замка. Беларускі ІСОМОС распрацаваў канцэпцыю па кансервацыі, частковай рэстаўрацыі і экспазіцыі руінаў Гальшанскага замка.
  • Удзел у рэстаўрацыях. Палаца ў Нясвіжы, палацава-паркавага комплекса Красны Бераг у Жлобінскім раёне, распрацоўка сталай экспазіцыі Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча і іншых рэстаўрацыйных і музейных праектах.
  • «Фэст экскурсаводаў». Унікальнае мерапрыемства, адным з су-арганізатараў якога выступае арганізацыя. З 2009 г. штогод збірае ўсіх ахвотных правесці і паслухаць цікавую экскурсію па ўсёй Беларусі і нават за яе межамі. Пачаўшыся дастаткова сціпла, у апошнія гады «Фэст экскурсаводаў» гэта сотні экскурсій, якія збіраюць больш за тысячу чалавек.

Што такое «Europa Nostra»

«Europa Nostra», — арганізацыя-голас грамадзянскай супольнасці ў справе абароны і захаванню гістарычнай і прыроднай спадчыны па ўсёй Европе", — паведаміў Сцяпан Стурэйка

Europa Nostra вялкіая прафесійная сетка ў сферы захавання спадчыны, якая ўключае ў сябе каля 250 профільных арганізацый, якія працуюць у 45 дзяржавах Еўропы. Беларускі камітэт ІСОМОС стаў першай беларуская арганізацыяй — сябрам Europa Nostra.

«Мы вельмі рады, што Беларускі камітэт ІСОМОС далучыўся на нашай вялікай сямʼі, якая налічвае сотні сяброў, партнёрскіх арганізацый, а таксама прафесіяналаў, у справе захавання спадчыны па ўсёй Еўропе», — сказала ў вітальным лісце генеральная сакратарка «Europa Nostra» Снежка Кведвліг-Михайловіч да Беларускага камтэта «ІСОМОС».

Якія арганізацыі яшчэ ліквідавалі ў Беларусі

За 2021 год улады ліквідавалі больш за 40 грамадскіх арганізацый.
Сярод іх:

  • Медыяплатформа «Имена»
  • Press Club Belarus
  • Офіс па правах людзей з інваліднасцю
  • Арт Сядзіба
  • «Бізнес школа ІПМ»
  • Прэс-клуб
  • Беларускі ПЭН-цэнтр
  • Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
  • Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
  • Цэнтр экалагічных рашэнняў
  • Мова Нанова

Сярод Гродзенскіх арганізацый за апошні месяц ліквідаваныя ці знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024