Вадзім Ермашук праходзіць падазраваным па двух справах па арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Пра гэта стала вядома 16 верасня. Абвінавачванне Вадзіму пакуль не прад’явілі.
Абразай палічылі дзве фразы. Па арт. 368 КК яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, па арт. 370 КК — да трох гадоў.
Таксама, магчыма, 20 верасня адбудзецца судовае паседжанне па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць».
Па словах блізкіх, Вадзіму перадаюць шмат перадач, тэлеграм і паштовак.
Чытайце таксама: «Даже в царское время шутов не казнили». Родственники гродненского блогера Вадимати говорят, что на него готовят несколько уголовных дел
Вадзім Ермашук — Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называе сябе «народным дэпутатам» і здымае ў гэтым вобразе відэа.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…