Навіны

На «Гродна Азот» часткова спыняць цэх АКіКАС — будуць выкіды бурага колеру

Адзін агрэгат слабой азотнай кіслаты цэха азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АКіКАС) спыняць 18 верасня. 19 верасня спыняць у рэзерв аддзяленне слабой азотнай кіслаты, нейтралізацыі карбамідна-аміячнай сумесі цэха АКіКАС.

Гэта адбываецца ў сувязі са спыненнем 2-га аддзялення цэха карбамід-2. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Гродна Азот».

Дадзеныя аперацыі суправаджаюцца кароткачасовым павелічэннем ўтрымання NOx ў адыходзячых газах. NOx, які ўваходзіць у аксід азоту (IV), надае адыходзячым газам характэрнае чырвона-бурае адценне. Выкід забруджвальных рэчываў у газах — дапушчальны.

Якасць паветра кантралююць на тэрыторыі і па перыметры прадпрыемства, а таксама на мяжы санітарна-ахоўнай зоны з улікам напрамку ветру.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024