Навіны

Прагуляцца па Марсе і МКС можна ў Гродне. У ліцэі № 1 адкрыўся клас астраноміі з тэлескопам і VR-акулярамі

Smart-цэнтр астраноміі і астрафізікі «Сірыус» адкрыўся ў Гродне 17 верасня. Ён з’явіўся на базе ліцэя № 1. Там выкарыстоўваюць тэхналогіі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, а таксама «разумны» глобус.

«Разумны» цэнтр астраноміі і астрафізікі абсталяваны тэлескопам. Яго будуць выкарыстоўваць для астранамічных назіранняў. Гэта будзе карысным пры падрыхтоўцы ліцэістаў да міжнародных алімпіяд па астраноміі і астрафізіцы.

Праз VR-акуляры можна папрысутнічаць ў палёце на Марс або «даследаванні» гравітацыйнай раўнавагі ў Сонечнай сістэме. А таксама пагрузіцца ў нетры зямлі або прагуляцца па Міжнароднай касмічнай станцыі.

Кабінет астраноміі ў ліцэі № 1. Фота: liceum1grodno.schools.by

Касмічная «smart-галерэя»

Цэнтр абсталяваны сучасным абсталяваннем, якія дазваляюць зрабіць працэс навучання школьнікаў займальным і сучасным, сцвярджаюць на сайце ліцэя № 1. Выпускніца ліцэя Ксенія Гаравенка спецыяльна для «разумнага» цэнтра распрацоўвае касмічную smart-галерэю. Яна прадугледжвае некалькі узроўняў «пашырэння» прасторы навучальнага кабінета і пагружэння вучня ў віртуальнае асяроддзе.

Цэнтр для ўсіх школьнікаў Гродна

Наведаць адукацыйныя заняткі ў smart-цэнтры могуць вучні іншых школ. Для гэтага трэба пакінуць папярэднюю заяўку.

Кабінет астраноміі ў ліцэі № 1. Фота: liceum1grodno.schools.by

Раней паведамлялася, што кабінет наведаюць усе гараджане

Аб арганізацыі кабінета астраноміі Hrodna.life пісаў у траўні 2021 года. Тады інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце дзяржзакупак, а дырэктар ліцэя Ігар Маслоў казаў, што кабінет будзе працаваць як гарадскі рэсурсны цэнтр — наведаць яго змогуць усе гараджане. На просьбу карэспандэнткі Hrodna.life пракаментаваць стварэнне «разумнага» класа 23 верасня дырэктар адказаў, што яму гэта «нецікава абмяркоўваць».

Чытайце таксама: Кабінет астраноміі з віртуальнай рэальнасцю створаць у адной з гродзенскіх школ

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024