Авіякампанія Nordwind спыніла продаж квіткоў на самалёты Масква-Гродна-Масква і цалкам адмяніла рэйсы. Зараз у кампаніі разглядаюць магчымасць аднавіць палёты ў летнім сезоне 2022 года.

Купіць квіткі на бліжэйшы месяц няма магчымасці. Прычына прыпынку продажаў-вельмі слабая дынаміка браніравання на лініі, распавяла Hrodna.life Дар’я Жохова, прадстаўніца авіякампаніі-перавозчыка.

Авіякампанія стабільна выконвае палёты на лініі Калінінград-Мінск. У цяперашні час ёсць тры рэйсы на тыдзень. У перспектыве іх могуць павялічыць да штодзённага спалучэння ў летні перыяд.

Прыгарадны аўтобус з аўтавакзала «Гродна-Аэрапорт» па панядзелках, серадах, суботах таксама цалкам скасавалі. Яго запуск планавалі з 2 снежня адмыслова пад гэты рэйс.

Першы рэйс мусіў адбыцца 2 снежня, але яго перанеслі. Кошт квіткоў - ад 98 рублёў - быў супастаўны з коштам плацкарта да Масквы за 112 рублёў. Замест 15 гадзін цягніком час палёту складаў 1 гадзіну 50 хвілін. Палёты павінны былі адбывацца на Embraer E190. Такі самалёт можа перавозіць да 106 чалавек.