Продаж ялінак распачнецца 20 снежня. У Гродне арганізуюць 16 гандлёвых кропак, якія будуць працаваць да 31 снежня з 11:00 па 19:00, паведаміў «Вечерний Гродно». На рынках будуць прадаваць елкі Гродзенскага, Скідзельскага, Шчучынскага і Ваўкавыскага лясгасаў.

Дзе будуць арганізаваны рынкі

У Кастрычніцкім раёне будзе працаваць 5 кропак па продажы ялінак:

  • Праспект Я. Купалы (каля ўніверсама «Брэст»);
  • Індурская шаша (каля крамы «Вішнявец»);
  • вул. Вялікая Альшанка (каля крамы «Еўраопт»);
  • вул. Соламавай (каля ўніверсама «Еўраопт»);
  • вул. Стралковая (каля крамы «Еўраопт»).

У Ленінскім раён будзе працаваць 11 кропак па продажы ялінак.

  • Праспект Касманаўтаў (каля прыпынку Аўтавакзал);
  • вул. Болдзіна (каля крамы «Квасоўскі»);
  • вул. Ліможа (аўтастаянка паміж ўніверсамам «Алмі» і крамы «Еўраопт»);
  • вул. Горкага (каля ўніверсама «Нарач»);
  • Бульвар Ленінскага Камсамола (каля міні-рынка «Фарты»);
  • вул. Шчорса (каля крамы «У ДОМА»);
  • вул. Ціміразева (каля гіпермаркета «Еўраопт»);
  • вул. Дубко (каля ГЦ «OldCity»);
  • вул. Дзяржынскага (каля міні-рынка «Дзевятоўка»);
  • вул. Малышчынская (каля крамы «Дыяніс»);
  • вугал вуліц Асфальтнай і Саяпіна.

У лясным пітомніку каля вёскі Індура можна набыць ялінку ў кадцы. Яе цана — 20 рублёў. У будаўнічым супермаркеце «ГЕММА» елка ў кадцы ростам да 1 метра каштуе 34 рублі. Таксама набыць ялінку можна будзе ў будаўнічых супермаркетах «Мацерык» і «Mile».

Якая цана на ялінкі ў гэтым годзе

  • Да 1 метра — 12 рублёў
  • Ад 1 да 2 метраў - 15 рублёў
  • Ад 2 да 3 метраў - 24 рублі
  • Ад 3 да 5 метраў - 30 рублёў
  • Вышэй за 5 метраў - 66 рублёў.