Гродзенская філія IT-кампаніі EPAM пераедзе ў новы офіс. Ён размесціцца ў бізнес-цэнтры «TRINITI», паведаміў «Вячэрні Гродна». Раней кампанія знаходзілася на вул. Горкага, 87Б.

Кампанія EPAM у Гродне пераязджае ў новы офіс
Праект новага офіса EPAM. Крыніца: «Вячэрні Гродна»

Плошча новага памяшкання 4000 кв.м. Офіс размяшчаецца на чатырох паверхах, з сёмага па дзясяты. Кампанія будзе мець доступ да гандлёвага цэнтру. У яго можна будзе патрапіць па крытым пераходзе з бізнес-цэнтра ў гандлёва-забаўляльны комплекс.

«Пры выбары месца для новага офіса галоўным крытэрам была магчымасць пераўтварыць яго ў камфортную для супрацоўнікаў прастору. Стаяла задача рэалізаваць дызайн паводле найноўшых стандартаў кампаніі, сучасны і бяспечны ў перыяд пандэміі», — піша «Вячэрні Гродна».

Новыя памяшканні для кампаніі знайшлі ў пачатку 2021 гады. Выбралі бізнес-цэнтр «TRINITI» з-за свабоднай планіроўкі, панарамных вокнаў і сістэмы вентыляцыі. Таксама з-за месца размяшчэння, паркоўкі і наяўнасці побач фітнес-клуба і фудкорту.

Кампанія EPAM у Гродне пераязджае ў новы офіс
Праект новага офіса EPAM. Крыніца: «Вячэрні Гродна»

Калі адкрыўся першы офіс EPAM у Гродне

Першы офіс EPAM у Гродне адкрылі ў маі 2000 года. Тады там працавалі пяць чалавек. Першы офіс размяшчаўся недалёка ад Румлёўскага маста. Афарбаваныя блакітнай фарбай гіпсакардон і столь «Армстронг» у тыя часы стваралі ўражанне саліднага рамонту. Яшчэ адзін офіс з 2008 па 2014 год быў на вул. Свярдлова, а потым кампанія пераехала на вул. Горкага. Там офіс таксама займаў некалькі паверхаў і меў плошчу больш за 3000 кв.м.

Чытайце таксама: У Гродне адкрыюць другі McDonald’s: дзе і калі