Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Не будуць зносіць казармы, каб захаваць дрэвы. Як вырашылі забудоўваць Фолюш і калі пачнуць - Hrodna.life - навіны Гродна

Не будуць зносіць казармы, каб захаваць дрэвы. Як вырашылі забудоўваць Фолюш і калі пачнуць

Будаваць мікрараён на месцы закінутага ваеннага гарадка № 15 на Фолюшы вырашылі пачаць гэтай вясной. Дэталёвы праект забудовы прэзентавалі 26 студзеня ў Гродзенскім гарвыканкаме. Новабудоўлі з’явяцца ў раёне вуліц Соламавай, Фолюш, Хвойнай і ракі Ласасянкі. Забудоўшчык плануе максімальна захаваць дрэвы і зменіць канфігурацыю некаторых дамоў з улікам апытання жыхароў новых дамоў на Лідскай.

Тэрыторыя забудовы будзе паміж шматкватэрнай жылой забудовай на поўначы і ўсходзе, камунальнай забудовай уздоўж вуліцы Суворава, рэчкай Ласасянкай і дзейнай вайсковай часткай, ад парку на месцы былых агародаў «Шанхая» да АЗС «Беларуснафта» на Соламавай і помніка ваеннапалонным «Шталага».

Будаўніцтва мікрараёна плануюць пачаць у красавіку-траўні 2022 года, піша «Вечерний Гродно». Пад забудову пойдзе 84,7 гектараў. Раней будаўніцтва збіраліся пачаць у канцы 2021 года.

Усяго пабудуюць 17 жылых дамоў агульнай плошчай 138,3 тысяч кв. метраў. У іх будзе 1002 трохпакаёвых, 845 двухпакаёвых і 145 аднапакаёвых кватэр. Мяркуюць, што пасля здачы ў эксплуатацыю раёна там будзе жыць 5,2 тысяч чалавек.

Праект будучага мікрараёна на Фолюшы. Фота: «Вечерний Гродно»

Самы нізкі будынак будзе ў тры паверхі. Самыя высокія — два будынкі па 16 паверхаў. Яны размесцяцца ў цэнтры забудовы. У іх адкрыюць дзіцячую і дарослую амбулаторыі.

Каля зоны адпачынку ля Ласасянкі ўзвядуць тры дамы-«змейкі». Яны будуць вышынёй у 5−7 паверхаў і з больш сечанымі выгінамі, чым у «змейках» на Лідскай. Да такога рашэння прывяло апытанне жыхароў такіх дамоў на Лідскай.

Дзіцячы садок і пачатковая школа будуць сумешчанымі. Аб’ект разлічваюць на 500 дзяцей. Ён з’явіцца каля ўжо заселеных трох дамоў-«свечак» у канцы вуліцы Фолюш перад школай № 37. Асобна новай школы вырашылі не будаваць — па падліках, павінна хапіць існуючай.

Праект будучага мікрараёна на Фолюшы. Фота: «Вечерний Гродно»

Пры праектаванні вырашылі максімальна захаваць тыя зялёныя насаджэнні, якія ёсць, патлумачыў забудоўшчык «Гроднажылбуд». Праз гэта адмовіліся ад зносу некаторых былых казармаў, каб цяжкай тэхнікай не пашкодзіць дрэвы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы паварот у рэканструкцыі Дома быту ў Гродне: гарадскія архітэктары раскрытыкавалі Сямашку, прызначаны грамадскія слуханні

Грамадскія слуханні па праекце рэканструкцыі Дома быту на вуліцы Замкавай пройдуць 18 снежня ў Гродне.…

16 снежня 2025

«Падзея глыбока закранула сэрцы». У Сапоцкіне аднаўляюць касцёл XVIII стагоддзя пасля вялікага пажару: спадзяюцца паспець да Раства

У гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна працягваецца расчыстка касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога…

16 снежня 2025

У Гродне пройдзе кніжны фрымаркет

Штогадовы кніжны фрымаркет пройдзе 20 снежня ў Цэнтральнай дзіцячай гарадской бібліятэцы. Акрамя абмену кнігамі, гродзенцаў…

16 снежня 2025

Шматдзетная маці купіла закінуты лагер у Мастоўскім раёне і плануе перарабіць яго пад жыллё

Шматдзетная маці выйграла аўкцыён па продажы закінутага дзіцячага аздараўленчага лагера «Алімпіец» у Гродзенскай вобласці. Яна…

16 снежня 2025

Жыхар Слоніма патануў у мясцовым ФАКу — яго блізкія ўжо год спрабуюць выявіць прычыну смерці

40-гадовы жыхар Слоніма Максім патануў у мясцовым ФАКу "Шчара" год таму. З таго часу яго…

15 снежня 2025

З 2026 года ў паліклініках Гродна пяройдуць на электронныя медкарты

У гродзенскіх паліклініках адмовяцца ад папяровых медкартак. Пераход на электронную сістэму стане магчымым дзякуючы адзінай…

15 снежня 2025