Навіны

Гродзенцаў масава судзяць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сярод іх супрацоўнікі «Гродна Азот» і журналісты

Затрыманых супрацоўнікаў «Гродна Азот» пачалі судзіць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Такое ж пасяджэнне чакае затрыманую раней Таццяну Саўко, якую праз 72 гадзіны адпусцілі без суда. Раней па тым жа артыкуле судзілі журналіста «Народнай Волі» Міхаіла Карневіча — ён атрымаў штраф.

31 студзеня па ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» у судзе Ленінскага раёна пачалі судзіць Міміша Аляксандра Уладзіміравіча, 1964 г. н., з цэха водазабеспячэння (ЦВС). Затрымалі яго 13 студзеня разам з сынам — Мімішам Яўгенам Аляксандравічам 1991 г. н., з цэха кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі (КВПіА). Судзіць яго Руслан Гурын.

Праз дзень, 1 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна будуць судзіць Карусь Віктара Леанідавіча, 1987 г. н., майстра па рамонце тэхналагічнага абсталявання цэха метанол. Суддзя — Валерый Шпак. Віктара затрымалі 14 студзеня.

Чытайце таксама: Затрымалі як мінімум 12 супрацоўнікаў «Гродна Азот». Што з імі адбываецца пасля затрымання?

Адпусцілі, а цяпер судзяць

Таццяну Саўко затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў 13 студзеня і адпусцілі праз 72 гадзіны без суда. 3 лютага, а 10.00 яе ўсё ж будуць судзіць у судзе Ленінскага раёна паводле ч.2 арт 19.11 КаАП. Суддзя — Ганна Леусік.

Паводле таго ж артыкула 2 лютага будуць судзіць гродзенку Вольгу Бруянок.

Чытайце таксама:

Затрыманні працягваюцца

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў 31 студзеня затрымалі 32-гадовага Ляхаўскага Вадзіма Віктаравіча з Ваўкавыска. На камеру ён сказаў, што ў жніўні 2020 года ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах, а праз год зарэгістраваўся ў плане «Перамога».

Што даюць?

21 студзеня ў Гродне затрымалі журналіста і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіла Карневіча. 24 студзеня яго асудзілі — ён атрымаў штраф 800 рублёў (25 базавых велічынь) за рэпосты ў сацыяльных сетках.

«Суткі» пакуль нікому з «азотаўцаў» не давалі, распавёў «Нашай Н**е» кіраўнік стачкама Юрый Рававы. Але іх затрымлівалі на 72 гадзіны або жа адпускалі да суда, і потым суд прызначаў штраф.

У Мастах 19 студзеня адбыўся суд над выкладчыкам сальфеджыа і музычнай літаратуры мясцовай дзіцячай школы мастацтваў Галінай Цярэнцьевай. Яе затрымалі 16 снежня проста на працы і суткі ўтрымлівалі ў камеры мясцовага РАУС. Дома ў Галіны правялі ператрус, падчас якога канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і робат-пыласос, паведамляе «Вясна». На выкладчыцу склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпост з Бел*ат ў 2019 годзе. Суд Мастоўскага раёна пакараў Цярэнцьеву штрафам у памеры 640 рублёў (20 базавых велічынь).

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024