Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Паліклінікі не спраўляюцца: на дапамогу лекарам адправілі студэнтаў гродзенскага медуніверсітэта і медычнага каледжа - Hrodna.life - навіны Гродна

Студэнты Гродзенскага медычнага ўніверсітэта з 2 лютага дапамагаюць спецыялістам у паліклініках. З 7 лютага на дапамогу лекарам адправяць студэнтаў Гродзенскага медычнага каледжа. Гэта звязана з павялічэннем колькасці захварэлых на каранавірус, паведаміла «Гродзенская праўда».

У гродзенскія паліклінікі медуніверсітэт накіраваў 126 студэнтаў шостага курса лекарскага факультэта і 50 педыятрычнага. Таксама ў кол-цэнтрах працуюць 20 студэнтаў медыка-дыягнастычнага факультэта. Як валанцёраў накіравалі 30 студэнтаў медыка-псіхалагічнага факультэта. Яны займаюцца дастаўкай рэцэптаў для пацыентаў.

Паводле загада міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, ад 1 лютага ў паліклініках студэнты маюць права выпісваць рэцэпты, а таксама афармляць бальнічныя лісткі. Ва ўніверсітэце студэнтам правялі адпаведны інструктаж.

Куратарам для студэнтаў прызначылі намеснікаў галоўнага лекара па лекарскай працы, загадчыкаў паліклінічных аддзяленняў, а таксама выкладчыкаў медуніверсітэта.

Чытайце таксама:

«Стаю ў чарзе дзве гадзіны. На вуліцы чалавек 30, унутры таксама». Ці ёсць чэргі на прыём да тэрапеўта ў гродзенскіх паліклініках

Мінздароўя: паліклінікі будуць працаваць без выхадных. Што адбываецца з каранавірусам ў Беларусі