Затрымалі жыхарку Ваўкавыска Сталярчук Марыну Аляксандраўну. Прычына — распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у мітынгах. Марына — медсястра і маці-адзіночка. Навіна пра яе затрыманне з’явілася ў праўладным Telegram-канале 11 лютага, паведамляе канал «Право имеют».

У той жа дзень на працоўным месцы затрымалі аўтаэлектрыка Гусейнава Руслана — за рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога», распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі і ўдзел у мітынгах у 2020 годзе. Ён прызнаў сваю віну.

У Ваўкавыску затрымалі медсястру і маці-адзіночку
Затрыманы ў Ваўкавыску Руслан Гусейнаў. Скрыншот Hrodna.life

У лютым 2022 года ўжо затрымалі не менш за сем жыхароў Ваўкавыска. «Пакаянныя» відэа з’явіліся ў праўладных Telegram-каналах. Усім інкрымінуюць распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Некаторых ужо адпусцілі са штрафам, а некаторых будуць судзіць і за ўдзел у пратэстах 2020 і 2021 гадоў.

Чытайце таксама: