У памежным пункце «Бераставіца» ў чарзе знаходзіцца больш за 530 грузавых аўтамабіляў. Паводле Памежнага камітэта Беларусі, гэта звязана з невыкананнем Польшчай дзвухбаковых дамоўленясцяў па пропуску транспарта.

Па стане на 16 гадзін 14 лютага польскія памежнікі прапусцілі каля 230 грузавікоў. За 13 лютага ў пункце пропуску «Баброўнікі» у Польшчу прапусцілі 321 грузавік з 500. Па словах пагранкамітэта, гэта 62% ад нормы.

Беларускія памежнікі могуць прапусціць столькі транспарту, колькі польскі бок запускае на сваю тэрыторыю, тлумачаць у памежным камітэце.

Колькі трэба чакаць у чарзе

Чарга з аўтамабіляў расцягнулася на 20 кіламетраў. Некаторыя аўтамабілі стаяць тыдзень. З-за кіроўцаў, якія спрабуюць праехаць да мяжы не адстойваючы ў чарзе, 14 лютага пачаліся хваляванні. Некаторыя дальнабойшчыкі выйшлі на дарогу, каб рэгуляваць рух цяжкавозаў.

«Нягледзячы на напружнасць, выкліканую доўгім чаканнем перасячэння мяжы, і стомленасць кіроўцаў, абстаноўка перад пунктам пропуска Бераставіца стабільная і кантралюемая. Беларускі бок прымае ўсе магчымыя меры для паскарэння працэса афармлення транспарта», — напісаў пагранкамітэт у сваім тэлеграм-канале.

Чытайце таксама: