Навіны

Новы бізнес-цэнтр з’явіцца прама каля Пышкоў у Гродне. Ужо чацвёрты

Трохпавярховы будынак з офісамі плануюць пабудаваць у раёне дома № 19 па вул. Вясенняй. Гэта будзе ўжо чацвёрты бізнес-цэнтр у гэтым раёне. Адзін ужо даўно працуе па суседстве, другі пачалі будаваць мінулай восенню, а трэці запланаваны прама ля ўваходу на «сцежку здароўя», паведамляе Telegram-канал «Urban Hrodna — городская среда Гродно».

Якім будзе будынак?

У офісе прадугледжаны дзве лесвіцы. Для забеспячэння безбар’ернага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб таксама запраектаваны ліфт, пад’ёмнік на ганку галоўнага ўваходу і спецыяльна абсталяваны санвузел на першым паверсе.

Вонкавыя сцены будуць з блокаў ячэістага бетону таўшчынёй 400 мм. Вокны ПВХ, вітражы з алюмініевых профіляў, аздабленне вонкавае — палімерная тынкоўка з наступнай афарбоўкай.

Дзе менавіта яго пабудуюць?

Участак размешчаны ўздоўж вул. Вясенняй. Побач з ім знаходзяцца: участак жылога дома па вул. Фестывальная № 14, участак лясгаса і ўчастак жылога дома па вул. Вясенняй, 19.

Участак вольны ад забудовы, але на ім ёсць дрэвы і хмызнякі.

Яшчэ адзін гандлёва-адміністрацыйны будынак на Вясенняй ўжо ў працэсе. Участак пад другі бізнес-цэнтр выбралі на Болдзіна праз дарогу ад крамы «Квасоўскі». Зараз там паркоўка.

Тут з’явіцца бізнес-цэнтр. Фота: Яндекс.Карты

Дзе паглядзець праект

Грамадскія абмеркаванні пройдуць з 22 лютага па 8 сакавіка. Праект можна паглядзець: 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, панядзелак-пятніца, вестыбюль будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па адрасе: вул. Тызенгауза, 3.

Самы просты спосаб адправіць заўвагу або прапанову — выкарыстоўваючы сервіс «Электронныя звароты» на сайце гарвыканкама. Трэба пакінуць пазнаку «грамадскае абмеркаванне». Звароты прымаюцца да 18 сакавіка.

Прэзентуюць праект 9 сакавіка ў 15.00 у будынку Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па адрасе: г. Гродна, Плошча Леніна, 2/1, каб.202 (2 паверх). Вынікі падвядуць да 1 красавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024