Долар — на 10,3%, еўра — на 10%, стаўка рэфінансавання — на 2,75 пункта. Якія рэкорды прынесла вайна беларускім абменнікам

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 28 лютага курсы замежных валют абнавілі гістарычны рэкорд. Зараз 1 долар каштуе 3,074 рубля (рост на 10,24%), 1 еўра — 3,4299 рубля (9,99%). Расійскі рубель знізіўся да 2,976 беларускіх рублёў (на 10,82%).

Яшчэ да пачатку таргоў курс долара ў абменніках Гродна дасягнуў 3,4 рубля, еўра — 3,8. Курс ужо быў вышэйшім, чым у першы дзень вайны. Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы 28 лютага вырашылі перанесці на гадзіну пазней, чым звычайна — на 11.00. У гэты ж час перастаў адкрывацца адзін з асноўных фінансавых парталаў Беларусі - Myfin.by.

Ужо на старце таргоў долар падаражэў адразу на 27 капеек (10%) да 3 рублёў за 1 долар, еўра — на 26 капеек (або 8,5%), да 3,35 рубля за 1 еўра.

Па колькі валюта ў Гродна і ці ёсць наогул?

У Гродне 28 лютага паводле інфармацыі на 14.00 ад Myfin.by банкі прадаюць долар па курсе ад 2.97 рубля ў банку ВТБ да 3,3 у Беларусбанку, банку БелВЭБ і банку «Рашэнне». Самы выгадны курс куплі долара банкамі - 3 рублі(БелВЭБ, Белінвестбанк), самы маленькі кошт пакупкі ў Гродне — 2,75 рубля.

Еўра гродзенцам банкі прадаюць мінімум за 3,3 рубля (банк ВТБ), максімальны кошт — 3,65 (Беларусбанк, БТА банк) рубля. Найбольшы курс для куплі банкамі еўра — 3,35 рубля (Белінвестбанк), найменшы — 3 (банк ВТБ).

Апоўдні 28 лютага ў абменніках у цэнтры Гродна было немагчыма купіць валюту, паведаміў «Вечерний Гродно». У некаторых банках прыпынілі ўсе валютна-абменныя аперацыі.

За апошні тыдзень адбыўся найбольшы рост валют са снежня 2020 года, расказаў старшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб для Myfin.bу. «Глабальным следствам гэтых падзей [наступу Расіі на Украіну] быў рост амерыканскага долара супраць большасці іншых сусветных валют. У моманты падобных крызісаў інвестары імкнуцца скупляць валюты-прытулкі, да якіх адносяць долар ЗША», — патлумачыў аналітык.

Стаўку рэфінансавання таксама паднялі

Нацбанк Беларусі з 1 сакавіка павысіць стаўку рэфінансавання да 12% гадавых. У 2021 годзе яна складала 9,25%.

Стаўка рэфінансавання Нацбанка — базавы інструмент рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку. Яна служыць асновай для ўсталявання працэнтных ставак па аперацыях прадастаўлення ліквіднасці банкам. Да яе прывязаныя стаўкі па многіх крэдытах, таму банкаўскія пазыкі мусяць падаражэць.

Што адбываецца ў Расеі

Раніцай 28 лютага ў Расіі паведамілі, што адклалі адкрыццё біржы да 15.00. Пазней таргі ўсё ж пачалі каля 10.00. Яшчэ да іх пачатку расійскі рубель страціў 40% свайго кошту. Акрамя таго, расейскі Цэнтрабанк падняў ключавую стаўку з 28 лютага да 20%. Да гэтага ключавая стаўка складала 9,5%. Ключавая стаўка ў Расіі - гэта мінімальная працэнтная стаўка, па якой цэнтральны банк выдае крэдыты камерцыйным банкам і па якой гатовы прымаць сродкі на дэпазіты. Таксама яна ўплывае на ўзровень інфляцыі.

Рэзкія фінансавыя змены адбываюцца з-за вайны Расіі ва Украіне, якая пачалася а 4.00 24 лютага. Звязаныя з ёй санкцыі Еўрасаюза, ЗША і іншых краін Захаду паўплываюць на фінансавую сітуацыю не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024