Сэрвісы «Яндэкса» не могуць перавесці грошы на штотыднёвы заробак супрацоўнікам у Беларусі. У кампаніі сцвярджаюць, што гэта звязана з банкамі. Альтэрнатыўныя спосабы правесці аплату ўжо знайшлі, але яны запатрабуюць часу. Пры гэтым «Яндэкс» паведаміў пра рызыку дэфолту праз прыпыненыя таргі на біржах.

Аб праблемах на «Яндекс.Еда» Hrodna.life распавёў адзін з кур’ераў сэрвісу. Паводле яго, у кампаніі сказалі, што немагчыма перавесці транш. Разлік з кур’ерамі праводзяць раз на тыдзень, кожны чацвер. Што грошай не будзе, стала зразумела 3 сакавіка. Кампанія паабяцала разлічыцца на наступным тыдні за два разліковыя перыяды адразу.

Чытайце таксама: Сервис доставки «Яндекс.Еда» появился в Гродно. Как он работает (обновлено)

У «Яндекс.Такси» ў Гродне 3 сакавіка пачаліся праблемы з аплатай паездкі праз картку. Пры абранай опцыі аплаты карткай у працэсе паездкі сістэма сама перакідвала аплату на гатоўку, распавяла чытачка Hrodna.life.

Сэрвіс «Яндекс.Такси» у Беларусі таксама не можа разлічыцца з супрацоўнікамі, піша Onliner. Паводле дамовы пералічэння павінны праводзіцца кожны аўторак, але ў пятніцу 4 сакавіка рахункі ўсё яшчэ не былі папоўнены. На ўсе запыты таксістаў адказвае толькі бот службы падтрымкі ў праграме. Адзін з таксістаў распавёў выданню, што хоць выплат не было, «прапануюць і далей працаваць у мінус». Ён кажа, што асабіста ў яго адзіным магчымым спосабам аплаты ў «Яндэкс.Таксі» застаўся безнал. Праграма для кіроўцы паказвае, што функцыя «аплаціць наяўнымі» недаступная, парк забараніў такі спосаб.

Пры гэтым тэхпадтрымка пераконвала, што праблем няма, распавёў журналістам адзін з беларускіх перавозчыкаў, якія супрацоўнічаюць з «Яндекс.Такси». Аднак у банку паведамілі, што паступленняў не бачаць. «У дыспетчарскай праграме, у якой мы адсочваем фінансы, звычайна паказаны статус гэтых выплат: „сфарміравана“, „адпраўлена ў банк“. Дык вось, учора статус быў „сфармаваны“, а сёння ўсе сумы проста зніклі з праграмы. Канкрэтны адказ аб тэрмінах аплаты ў тэхпадтрымцы не даюць», — распавёў перавозчык.

Чытайце таксама: Город фиолетовый, Ольшанка — по новогоднему тарифу. Почему таксисты Гродно любят метель, а горожане — такси

У прэс-службе «Яндэкса» патлумачылі, што складанасці з разлікамі паўсталі выключна з-за абмежаванняў працы банкаў. Кампанія запэўнівае, што знайшла іншыя варыянты правядзення выплат, але для гэтага спатрэбіцца нейкі час.

«Яндекс» объявил о возможном дефолте

Калі трымальнікі часткі аблігацый кампаніі 4 сакавіка скарыстаюцца правам патрабавання, то «Яндэкс» не зможа выканаць свае абавязацельствы па даўгах, паведаміла кампанія «Яндэкс» у прэс-рэлізе ад 3 сакавіка.

«У панядзелак, 28 лютага 2022 года, Цэнтральны банк Расіі абвясціў, што Маскоўская фондавая біржа будзе закрыта як мінімум да пятніцы, 4 сакавіка 2022 года. Таксама 28 лютага Nasdaq і Нью-Йоркская фондавая біржа прыпыніла таргі каштоўнымі паперамі шэрагу кампаній, якія ажыццяўляюць істотныя аперацыі ў Расіі, уключна з „Яндэксам“. У адпаведнасці з умовамі нашых канвертоўных аблігацый на 0,75% з пагашэннем ў 2025 годзе, у выпадку прыпынення таргоў нашымі акцыямі класа, А на Nasdaq больш чым на пяць гандлёвых дзён трымальнікі гэтых аблігацый будуць мець права запатрабаваць ад нас выкупіць іх аблігацыі па намінале плюс налічаныя працэнты. Бягучая асноўная сума запазычанасці складае 1,25 мільярда даляраў. У выпадку, калі такое права на выкуп было актывавана, мы павінны былі б на працягу пяці каляндарных дзён накіраваць апавяшчэнне, якое інфармуе ўладальнікаў аблігацый аб іх правах на выкуп. Група Яндэкса ў цэлым у цяперашні час не валодае дастатковымі рэсурсамі для поўнага выкупу. У выпадку, калі б нам перашкодзілі размеркаваць дадатковыя сродкі ад нашых расійскіх даччыных кампаній нашай галандскай мацярынскай кампаніі, у Яндэкса не было б дастатковых рэсурсаў для пагашэння большасці банкнот. Нават калі мы зможам выканаць нашы абавязацельствы па пагашэнні аблігацый у поўным аб’ёме, калі мы не зможам забяспечыць дадатковае фінансаванне, патрабаванне аб пагашэнні істотнай часткі аблігацый акажа істотны негатыўны ўплыў на наша кароткатэрміновае фінансавае становішча і ліквіднасць і можа паўплываць на нашу здольнасць выконваць нашы іншыя абавязацельствы».

Якія яшчэ ёсць рызыкі для «Яндэкса»

Кампанія ўдакладніла, што ніводная з яе даччыных кампаній, ніводны з чальцоў Савета дырэктараў або кіраўніцтва, і ніводны з асноўных акцыянераў не з’яўляецца аб’ектам санкцый Захаду з-за агрэсіі Расеі ва Украіне.

У «Яндэксе» лічаць, што бягучыя магутнасці цэнтра апрацоўкі дадзеных і іншыя тэхналогіі, крытычна важныя для аперацый, дазволяць працягваць працаваць у звычайным рэжыме прынамсі цягам наступных 12−18 месяцаў. У выпадку працяглага прыпынення паставак абсталявання, праграмнага забеспячэння або іншых тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў бізнэсе ці прапановах, калі кампанія не зможа забяспечыць альтэрнатыўныя крыніцы, гэта з часам негатыўна паўплывае на яе працу. Прыпыненне паставак некаторых тавараў у Расію прывядзе да скарачэння колькасці і асартыменту тавараў «Яндекс.Маркет». У кампаніі не чакаюць, што блакаванне некаторых фінансавых устаноў у Расеі ад SWIFT паўплывае на паўсядзённыя аперацыі. Тым не менш працяглы эканамічны спад у краіне з-за санкцый, зніжэння курсу рубля або негатыўных спажывецкіх настрояў можа істотна і негатыўна паўплываць на вынікі кампаніі.

Чытайце таксама: