Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Узяла бясплатна, спрабавала прадаць як пародзістую. Як гродзенка спрабавала зарабіць на котцы - Hrodna.life - навіны Гродна

Дзяўчына бясплатна ўзяла па аб’яве бяздомнае кацяня і спрабавала яго прадаць як пародзістага за 50 рублёў. Гісторыю расказала ў Instagram гродзенка Надзея Віціна.

Трохкаляроваму кацяню па мянушцы Карамелька пяць месяцаў. Сяброўка Надзеі зрабіла жывёле прышчэпкі і пашпарт, а потым аддала ў «добрыя рукі» нейкай Паліне. Неўзабаве на kufar.by з’явілася аб’ява, што котку прадаюць за 50 рублёў.

«Котка, 5 месяцаў. Куплялі тыдзень таму, але ў сувязі з аляргіяй у дзіцёнка — аддаецца. Юрлівая, да латка прывучаная (латок аддамо разам з коткай). Есць як сухі корм, так і звычайную ежу. Куплялі за 250 рублёў, але ў сувязі з тым, што нам трэба хутка, то аддамо не дорага. Парода: сумесь Уссуры і Сіямскай», — было напісана ў аб’яве.

Надзея з сяброўкай вырашылі «набыць» жывёлу і такі чынам выкрыць махлярку. Падчас сустрэчы Паліна прапаноўвала зніжку: гатова была аддаць котку не за 50, а за 30 рублёў. Яна не ведала, што Надзея з сяброўкай наогул не планавалі за жывёлу плаціць.

«Калі ты іх, хворых, паўжывых падбіраеш, лекуеш, страчваеш час, сілы, грошы, а потым такая вось Паліна іх яшчэ і спрабуе прадаць!» — напісала абураная Надзея ў сваім сторыз у Instagram.

У выніку котка засталася жыць у сяброўкі Надзеі.