Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Пад Гроднам у целе сабакі знайшлі больш за 20 куль. Валанцёры шукаюць таго, хто гэта зрабіў - Hrodna.life - навіны Гродна

Каля мястэчка Сапоцкін знайшлі храмога сабаку. У целе жывёлы праз рэнтген выявілі больш за 20 куль. Адну з іх выцягнулі падчас аперацыі. Валанцёры шукаюць, хто страляў у сабаку.

Пад Гроднам у целе сабакі знайшлі больш за 20 куль. Валанцёры шукаюць таго, хто гэта зрабіў
Сабака ў целе якога выявілі больш за 20 куль. Крыніца: «ВКонтакте».

Інцыдэнт адбыўся восенню 2021 года, магчыма раней. У сабакі пашкоджанні, зробленыя з выкарыстаннем агнястрэльнай альбо пнеўматычнай зброі, дапускаюць валанторы.

«Магчыма, у гэтым сабаку вы пазнаеце сабаку сваіх суседзяў. Магчыма, вы бачылі яго бадзяжным па вуліцах пасёлка альбо ў сваёй вёсцы. Нам патрэбная любая інфармацыя і зачэпка, каб знайсці таго, хто гэта зрабіў. Пры неабходнасці гарантуем канфідэнцыяльнасць інфармацыі», — напісалі валанцёры арганізацыі «Преданное сердце» у суполцы «ВКонтакте».

Калі атрымаецца знайсці, хто нанёс сабаку пашкоджанні, то з’явіцца магчымасць прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці.

Падзяліцца інфармацыяй можна па тэлефоне: +375 298 842 276 альбо напісаць у суполку «Преданное сердце» у «ВКонтакте».

Пад Гроднам у целе сабакі знайшлі больш за 20 куль. Валанцёры шукаюць таго, хто гэта зрабіў
Куля выцягнутая з з цела жывёлы падчас аперацыі. Крыніца: «ВКонтакте».