Суд над гаспадыняй сабак, якіх у лютым 2022 года выратавалі валанцёры, прайшоў 28 ліпеня ў Карэлічах. Гаспадыня адтрымала штраф 480 рублёў. Акрамя гэтага, больш чым 100 вынятым сабакам валанцёры будуць шукаць новых гаспадароў, паведаміла Гродзенскае грамадскае абъяднанне «Преданное сердце».

Уладальніцу сабакаў са скандальнага пітомніка пад Карэлічамі пакаралі штрафам. У жніўні будзе яшчэ адзін суд
Сабакі з прыёмніка ў Карэлічах. Крыніца: «Преданное сердце».

Жанчыну асудзілі па арт.16.20 КаАП за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Уласніца сабак і ўласніца дома, дзе іх трымалі - дзве розныя асобы. 28 ліпеня асудзілі менавіта ўласніцу жывёл. Жанчыну, якой належыць памяшканне, будуць судзіць 2 жніўня.

Скандал вакол пітомніка

У лютым 2022 года стала вядома, што ў пітомніку ў вёсцы Барацін (Карэліцкі раён) каля 200 сабакаў мініпарод трымаюць у кепскіх умовах. Гэта стала вядома з відэа, якое зняў адзін з пакупнікоў. Ён зацікавіўся ўмовамі, у якіх жыў яго новы гадаванец.

Жывёлаў утрымлівалі ў цесных клетках, антысанітарыі і цемры. Гродзенскія валанцёры забралі адтуль 32 сабакі. Астатніх — іншыя зааабарончыя арганізацыі з Мінска, Ваўкавыска, Ліды, Навагрудка і Заслаўя.

У аб’яве на гандлёвай пляцоўцы ёрк з гэтага пітомніка каштаваў 50 рублёў - у 10 разоў менш за рынкавы кошт. Прадавец патлумачыла, што ў сабакі пашкоджанае вуха. Пакупнікі сустрэліся з ёй на вакзале ў Карэлічах, туды ж яна прывезла ёрка. У сабакі не хапала некалькіх зубоў, быў аблезлы хвост і праблемы са скурай. Спаў сабака стоячы.

Уладальніцу сабакаў са скандальнага пітомніка пад Карэлічамі пакаралі штрафам. У жніўні будзе яшчэ адзін суд
Адна з сабакаў з пітомніка. Злева — калі забралі з пітомнік, справа — сёння. Крыніца: «Преданное сердце».

Чытайце таксама: 12 гадоў таму быў паважаны гадавальнік. Што вядома пра заводчыцу сабак, якая трымала ў страху вёску пад Карэлічамі

Над уладальніцай пітомніка ўжо быў адзін суд

2 жніўня 2022 года адбудзецца суд на гаспадыняй пітомніка. У траўні 2022 года яе ўжо судзілі. Тады жанчыну пакаралі штрафам у 480 рублёў паводле ч.2 арт.13.3 КаАП (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна прадала не менш за трох сабак па заніжанай цане і без дакументаў. Яна тлумачыла гэта дэфектамі, якія маюць сабакі. Падчас продажу жанчына прадстаўлялася не ўласніцай жывёлаў, а валанцёркай.

Акарамя гэтага, суд пастанавіў канфіскаваць у жанчыны палову прыбытку, атрыманага ад продажу сабак — 185 рублёў.

Чытайце таксама: Уладальніцу скандальнага пітомніка пад Карэлічамі пакаралі штрафам. Але не за жорсткае абыходжанне з жывёламі