Навіны

Будаўніцтва новага мікрараёна на Фолюшы перанеслі ў другі раз

На тэрыторыі былой вайсковай часткі на Фолюшы плануюць пабудаваць 17 жылых дамоў для 5000 чалавек. Пачатак будаўніцтва запланаваны на другое паўгоддзе 2022 года. Забудоўваць новы мікрараён будзе ААТ «Гроднажылбуд», паведаміла «Гродзенская праўда».

Праект будучага мікрараёна на Фолюшы. Фота: «Вечерний Гродно»

Новы мікрараён з’явіцца на тэрыторыі 35,3 га ў раёне вуліц Соламавай, Хвойнай і ракі Ласасянкі. «Гроднажылбуд» плануе пабудаваць каля 2000 кватэр. Дамы будуць рознай вышыні: ад 3 да 16 паверхаў. Акрамя гэтага плануюць пабудаваць дзіцячы садок з пачатковай школай.

Былыя будынкі вайсковай часткі плануюць прадаць з аўкцыёна, каб размясціць там гандлёвыя аб’екты. Але былыя казармы не могуць прадаць з кастрычніка 2021 года.

Праект будучага мікрараёна на Фолюшы. Фота: «Вечерний Гродно»

Чытайце таксама: Не будуць зносіць казармы, каб захаваць дрэвы. Як вырашылі забудоўваць Фолюш і калі пачнуць

Пачаць будаўніцтва планавалі яшчэ ў 2021 годзе

Пачаць будаўніцтва мікрараёна планавалі ў канцы 2021 года. Потым перанеслі на красавік-травень 2022 года. Зараз кажуць па другую палову 2022 года. Забудоўшчык плануе максімальна захаваць дрэвы і змяніць канфігурацыю некаторых дамоў з улікам апытання жыхароў новых дамоў на вуліцы Лідскай. Напрыклад, каля зоны адпачынку ля Ласасянкі ўзвядуць тры дамы-«змейкі». Яны будуць вышынёй у 5−7 паверхаў і з больш сечанымі выгінамі, чым у «змейках» на Лідскай.

Чытайце таксама: Храм в спортзале и приют для котиков. Как сейчас выглядит бывший военный городок на Фолюше, который скоро исчезнет

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024