Сушы-бар франшызы «Капібара» адкрыюць у Гродне на праспекце Касманаўтаў, 35. Зараз у памяшканні ідзе рамонт і падрыхтоўка да адкрыцця. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Туси в Гродно».

Сушы-бар міжнарожнай сеткі “Капібара” рыхтуецца да адкрыцця ў Гродне (абноўлена)
Сушы-бар «Капібара» у Гродне. Фота: Hrodna.life

UPD: Тэхнічнае адкрыццё сушы-бара запланавана на 6−7 красавіка 2022 года. Дастаўка пачне працаваць на працягу тыдня пасля тэхнічнага адкрыцця, — сказалі Hrodna.life у сушы-бары «Капібара».

У якіх гарадах ужо працуе «Капібара»

Расійская сетка сушы-бараў «Капібара» працуе з 2015 года. Яна спецыялізуецца на прыгатаванні страваў японскай кухні ў фармаце «вазьмі з сабою» і на дастаўцы. У меню сэты, ролы, сушы і салаты са свежых прадуктаў. Кухары гатуюць на адкрытай кухні: кліенты могуць бачыць увесь працэс.

Сетка рэстаранаў «Капібара» прадстаўлена ў 20 гарадах Беларусі. У Гродзенскай вобласці - у Гродне, Лідзе і Слоніме. У Беларусі гэта самая буйная сетка сушы. У Расіі кампанія прадстаўлена толькі ў 10 гарадах. Да канца 2021 года кампанія планавала заняць усе гарады Беларусі і пачаць працу ў Польшчы.