Новости

Гістарычны будынак на 17 верасня адновяць: там будуць медычныя кабінеты

Нежылы будынак па вуліцы 17 верасня, 59/6 вырашылі рэканструяваць пад шматфункцыянальны. У ім плануюць размясціць офісы і кабінеты лекараў агульнай практыкі.

Будынак запраектаваны энергаэфектыўным. Замўцам выступае інжынерная кампанія «Айці партнёр». Пры гэтым фасад будынка і характэрную жоўтую цэглу павінны максімальна захаваць, піша «Вечерний Гродно». Будаўнічыя працы там ужо ідуць — пабудову чысцяць ад смецця.

Паводле аднаго з варыянтаў праекта будынак падключаць да цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, піша Telegram-канал Urban Hrodna. Паводле другога варыянту да яго прапануюць прыбудаваць мінікацельню на прыродным газе.

Працы ўжо ідуць. Фота: «Вячэрні Гродна»

Да 23 траўня пройдзе ацэнка ўздзеяння планаванай дзейнасці на навакольнае асяроддзе (АУНА), падрыхтуюць справаздачу аб АУНА. Да 25 красавіка яго дапрацуюць, да 28 красавіка ўсю праектную дакументацыю прадставяць на дзяржаўную экалагічную экспертызу. Рашэнне аб планаванай дзейнасці мусяць прыняць да 23 лістапада 2022 года.

Раней будынка хацелі знесці

Чатыры цагляныя будынкі па адрасе 17 верасня, 59 гродзенскія ўлады хацелі прадаць у пачатку 2020 года. Інвестару прапаноўвалі знесці дамы і пабудаваць там новае жыллё. Пазней ад зносу адмовіліся. Будынкі знаходзяцца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Гродна, але не маюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Адзін з іх — 59/4 — у 2018 годзе купіў гродзенскі бізнэсовец Віктар Быкоўскі. Пабудову рэканструявалі, захаваўшы будынак і дабудаваўшы другі паверх.

У будынку 59/3 ў 2021 годзе працавала вела-кавярня, потым — пякарня «Тандыр».

Ад віннага склада да мэблевай фабрыкі: што было ў гэтых доміках з пачатку мінулага стагоддзя

Гэтыя будынкі з’явіліся там у пачатку ХХ стагоддзя, як мяркуюць, у 1920-я гады. Аднапавярховыя неатынкаваныя дамы пабудаваныя з характэрнай жоўтай цэглы і ўтвараюць адзіны ансамбль. Карніз аздоблены цаглінамі - «сухарыкамі», лучковые перамычкі вокнаў з замкамі. Гэта прыклады цаглянай эклектыкі.

Будынкі размешчаны на былой вуліцы Фабрычнай. У іх жылі працоўныя казённага віннага склада (гарэлачнай фабрыкі). У пачатку ХХ стагоддзя ён размяшчаўся на рагу вуліц 17 верасня і Ціміразева, дзе зараз стаянка. Праз гэта вуліца паміж «Еўраоптам» і гэтымі дамамі называлася Манапалёвая (дзяржава мела манаполію на рэалізацыю алкаголю). Пасля Другой сусветнай вайны туды перанеслі цэх па зборцы ровараў.

Гродзенскі казённы вінны склад. Малюнак Д. Люцікаў

У 1946 годзе па адрасе 17 верасня, 59 працавала мэблева-механічная фабрыка, якая вырабляла таксама балалайкі і гітары. Будынак самой фабрыкі не захаваўся.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024