Навіны

Эмігранты-дармаеды: грамадзян, якія пакінулі Беларусь, прымусяць больш плаціць за камуналку

Беларускія эмігранты павінны будуць аплачваць камунальныя паслугі ў поўным аб’ёме. Штомесяц памежнікі будуць перадаваць у Міністэрства працы звесткі пра беларусаў, якія выехалі і не вярнуліся цягам 30 дзён з 1 сакавіка. Адпаведныя змены прыняў Савет міністраў.

Жыроўка. Ілюстратыўнае фота.

Памежнікі павінны перадаваць дадзеныя ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны штомесяц да 5 чысла.

Плату за камунальныя паслугі ў поўным аб’ёме будуць спаганяць не з усіх. Калі чалавек выехаў за мяжу больш чым на 30 дзён на лекаванне, то ён павінен прадаставіць у службы ЖКГ адпаведныя дакументы.

Чытайце таксама: Кантрабандыст — не дармаед. «Цыгарэтавозы» прыносяць краіне больш карысці, чым тысячы ідэолагаў?

«Гэта не першы і не апошні спосаб дзяржаўнага рэкету»

«Гэта, канешне, ненармальная сітуацыя. Але гэта не першы і не апошні спосаб дзяржаўнага рэкету, таму ніхто не здзіўляецца. Ці страшна? Калі што, папрашу маці выпісаць мяне з кватэры і справа з канцом», — сказала Hrodna.life эмігрантка Марына, якая праз пераслед з’ехала з Беларусі ў снежні 2021 года.

Калі ў Беларусі пачалі шукаць «дармаедаў»

Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка 2015 года. Жыхары Беларусі, якія не афіцыйна не працавалі, павінны былі плаціць адмысловы падатак. У канцы лютага 2017 скончыўся апошні тэрмін выплатаў. Абураныя беларусы выйшлі на пратэсты ў розных гарадах краіны. У выніку сплачаны падатак людзям вярнулі, а 25 студзеня 2018 года Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1. Згодна з ім плацельшчыкі былі вызваленыя ад аплаты падатка.

Незадаволеныя гродзенцы выйшлі на мітынг супраць падатку на дармаедства. Фота: Hrodna.life

Замест гэтага грамадзяне, якія «не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў» (не працуюць больш за тры месяцы), павінны аплачваць 100% кошту камунальных паслуг (ацяплення, гарачай вады і газу).

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024