У мястэчку Пагранічны адкрылі накапляльнік для грузавых і легкавых аўтамабіляў. Гэта звязана з частымі парушэннямі чаргі да пункту пропуска «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта паведаміў «АвтоГродно».

Чэргі і канфлікты на мяжы: каля “Бераставіцы” арганізавалі накапляльнік для аўтамабіляў (абноўлена)
Стаянка аўтамабіляў. Крыніца: «Авто Гродно».

Накапляльнік для аўтамабіляў арганізавалі на тэрыторыі мясцовага прадпрыемства, побач з уездам у Пагранічны з боку Вялікай Бераставіцы і Ваўкавыска. Зараз, калі паехаць да мяжы без рэгістрацыі, кіроўцу развернуць і вернуць на пляцоўку, каб ён дачакаўся сваёй чаргі.

На пункце пропуску «Бераставіца» увялі элекронную чаргу

UPD: Зараз патрапіць на пункт пропуска можна толькі пасля электроннай рэгістрацыі. Яе трэба здзейсніць на стаянцы-накапляльніку. Гэта тычыцца грузавых і легкавых аўтамабіляў.

Кіроўца не можа адразу ехаць на мяжу. Па ўказальніках трэба заехаць у накапляльнік. Перад шлагбаўмам сістэма счытае нумары аўтамабіля і іх зарэгіструе іх у базе. Пасля гэтага, кіроўца павінен чакаць сваёй чаргі. Калі прыйдзе час, нумар кіроўцы высвяціцца на табло і кіроўца можа выязжаць да пункта пропуску. Ён павінен даехаць за 30 хвілін. Калі кіроўца не паспее, яму зноў трэба прайсці працэдуру рэгістрацыі і чакання.
Акрамя гэтага, кіроўцам прапануюць скарыстацца платнай паслугай — забранаваць канкрэтны час перасячэння мяжы. Цана на такую паслугу 32 рублі, паведаміў Sputnik Belarus.

Навошта стварылі накапляльнік?

Грузавікам забаронена стаяць на вуліцах суседняга з пунктам пропуску мястэчка Пагранічы. З-за гэтага чарга абрываецца ў населеным пункце і працягваецца пасля яго. Гэтым карысталіся некаторыя кіроўцы, якія аб’язджалі такім чынам калег, што стаяць перад мястэчкам.

Чэргі і канфлікты на мяжы: каля “Бераставіцы” арганізавалі накапляльнік для аўтамабіляў (абноўлена)
Кіроўцы на дарозе. Крыніца: АвтоГродно

Спачатку для вырашэння праблемы кіроўцы звярнуліся да супрацоўнікаў ДАІ. Але інспектары сказалі, што іх абавязак — кантраляваць бяспеку руху і правяраць, каб ніхто не стаяў уздоўж вуліц у Пагранічным. Тады ў лютым 2022 года каля пункта пропуска «Бераставіца» кіроўцы вялікагрузаў выйшлі на дарогу, каб самастойна рэгуляваць рух аўтамабіляў.

Чытайце таксама: