Дзевяць чалавек — прадстаўнікі беларускага бізнесу і Міністэрства абароны — патрапілі ў санкцыйны спіс Канады. Адзін з іх — уладальнік прадпрыемства «Контэ Спа» Валянцін Байко.
Афіцыйная прычына ўключэння ў спіс — «садзеянне і дапушчэнне парушэння суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны». Асобам, уключаным у санкцыйны спіс, будзе забаронены ўезд у Канаду, а іх магчымыя актывы ў Канадзе будуць замарожаны. Прадстаўнікам Канады забаронена аказваць гэтым асобам любое садзеянне, гандляваць з імі, перадаваць і прадаваць тэхналогі і тэхніку.
Акрамя прадстаўнікоў бізнесу пад канадскія санкцыі патрапілі беларускія вайскоўцы: намеснікі міністра абароны Андрэй Жук, Андрэй Бурдыка і Сяргей Сіманенка.
Валянцін Байко — старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў «Контэ Спа». Нарадзіўся ў Гродне ў 1969 годзе. Скончыў ГрДУ імя Янкі Купалы. Па адукацыі - настаўнік пачатковых класаў і музыкі. Жанаты, мае двух сыноў і дачку.
Кампанія «Контэ Спа» была заснавана ў 1997 годзе ў Гродне. За 24 гады фірма вышла на пазіцыю лідара ў вытворчасці адзення, бялізны, панчошна-шкарпэтачных вырабаў ва Усходняй Еўропе.Валянціна Байко ў 2017 годзе занеслі ў Кнігу славы Гродна.
Валянцін і яго брат Дзмітрый шмат гадоў уваходзяць у спіс 100 самых уплывовых і паспяховых беларусаў.
Чытайце таксама: Санкции, ограничения и отмены. Чего лишилась Беларусь из-за российской агрессии против Украины
У гадавіну фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, 9 жніўня 2021 года, упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінанаў ЗША (OFAC) увяло санкцыі супраць 23 фізічных асобаў і 21 юрыдычнай асобы. Сярод іх дырэктар «Гродна Азот» — Ігар Ляшэнка.
За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…
У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…
Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…
Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…