Адміністрацыя Ленінскага раёна пераязджае

З 11 красавіка адміністрацыя Ленінскага раёна Гродна будзе працаваць на новым адрасе — Лермантава, 2, паведамляе Telegram-канал «Гродно Плюс». Раней там размяшчаўся Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама. У будынку прайшоў капітальны рамонт.

Цяпер адміністрацыя Ленінскага раёна займае будынак на вуліцы Савецкай, 10. Пераезд анансавалі яшчэ ў 2019 годзе. Памяшканні, якія вызваляцца, старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой абяцаў аддаць у арэнду бізнэсу. Іх мог бы заняць гандаль або харчаванне. Паводле планаў, пераезд павінен быў адбыцца яшчэ ў 2020 годзе. Раней Гой таксама казаў, што з Савецкай трэба прыбраць не толькі адміністрацыю, але і жыллё.

Будынак на Савецкой, 10 пабудавалі ў 1795 годзе. У пачатку XX стагоддзя там была кніжная крама, потым — натарыяльная кантора, аптэка, кватэры з крамамі і пякарня. Пасля Другой сусветнай вайны другі паверх займалі партыйныя кабінеты, а на першым была кандытарская. У 1970 годзе дах будынка пад вагой снегу абрынуўся, спатрэбіўся капітальны рамонт. Пазней там працавала крама «Тканіны», а ў пачатку 90-х гадоў - рэдакцыя газеты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024