Беларусь разглядае магчымасць увесці бязвізавы ўезд для грамадзян сумежных краін Еўрасаюза. Такім чынам улады хочуць узмацняць дабрасуседскія адносіны і развіваць уязны турызм, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
![Фота: gpk.gov.by, носіць ілюстрацыйны характар](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2020/02/granica.jpg)
Гэта тычыцца сумежных Польшчы, Літвы і Латвіі. Для грамадзян гэтых краін для ўезда на тэрыторыю Беларусі зараз патрэбна віза (за выключэннем бязвізавай зоны «Брэст — Гродна»). Акрамя пытання адмены візаў Дзяржапагранкамітэт хоча разгледзець магчымы дазвол замежнікам наведваць памежную зону без пропуску.
Добрасуседскія адносіны з «непрыязнымі» краінамі
Урад Беларусі 8 красавіка зацвердзіў спіс краін, якія ажыцяўляюць недружалюбныя дзеянні супраць Беларусі. У спіс патрапіла большасць краін Еўропы, у тым ліку Польшча, Літва і Латвія.
![Беларусь хоча развіваць добрасуседскія адносіны з “непрыязнымі” краінамі. Пачнуць з пашырэння бязвізу](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/belarus_nedruzhestvennye_strany_11zon-800x800.jpg)
Пасля зняцця абмежаванняў замежнікаў у Беларусі стала больш: едуць перадусім з Латвіі і Літвы
Абмежаванні на перасячэнне беларускай мяжы знялі 3 красавіка 2022. Іх увялі 21 снежня 2020 года. За рэдкімі выключэннямі выезд з краіны быў абмежаваны. Афіцыйнай прычынай называлі прадухіленне распаўсюджвання ў Беларусі COVID-19.
Пасля адмены абмежаванняў замежнікі з сумежных краін Еўрасаюза пачалі часцей ездзіць у Беларусь. У перыяд з 3 па 10 красавіка іх стала больш на 30% у праўнанні з тыднем раней. Большасць з іх — грамадзяне Літвы і Латвіі.
Чытайце таксама: