Навіны

Лукашэнка адкрыў у Гродне новую залу для кікбоксінгу

У Гродне адкрылі абноўленую залу для заняткаў кікбоксінгам і тайскім боксам. Залу 13 красавіка адкрыў спартыўна-дабрачынны праект «Смелый шаг», кіраўнік якога — Дзмітрый Лукашэнка. Пра гэта паведаміла БелТА.

Абноўленая зала для кікбоксінга ў Гродне. Крыніца: БелТА

Мэта адкрыцця залы — дапамога дзецям з неблаганадзейных і шматдзетных сем’яў. Заняткі будуць адбывацца бясплатна. Зала разлічана на 100 спратоўцаў. На заняткі па тайскім боксе ўжо запісаліся 30 падлеткаў ад 10 да 15 гадоў.

«Гэта будзе ў першую чаргу дапамога для дзяцей, якія патрапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Наш від спорту дапаможа ім рэалізаваць сябе, дасягнуць нейкіх высотаў, а ў будучыні абараніць сябе, сваю сям’ю, сваю радзіму», — сказаў на адкрыцці шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрый Варац.

Абноўленая зала для кікбоксінга ў Гродне. Крыніца: БелТА

Залу адкрываў Лукашэнка

Падчас адкрыцця залы прысутнічаў сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый. Ён з’яўляецца старшынёй Прэзідэнцкага спартовага клуба. Таксама прыйшоў памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. Падобныя залы адкрылі ўжо ва ўсіх вобласцях Беларусі і ў Мінску. У іх займаюцца больш за 170 дзяцей ад 10 да 15 гадоў.

Чытайце таксама: «Хаджу па Савецкай, каб паглядзець, як сонца заходзіць». Юрый Караеў распавёў пра любімыя месцы ў Гродне і што ў нашым горадзе засмучвае мінчан

Дзе знаходзіцца зала

Абноўленую залу адкрылі на базе для заняткаў кікбоксінгам і тайландскім боксам на вул. Паповіча, 3. Весці заняткі будзе Дзмітрый Варац.
У 2018 годзе Варац адкрыў у Гродне свой байцоўскі клуб. Там трэнірурецца больш за 100 чалавек. Некаторыя з іх — прызёры рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.

Дзмітрый Варац. Крыніца: БелТА
Падзяліцца
Меткі: спортулады

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024