Памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў 6 лютага даў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ. Ён распавёў пра сваю службу, сям’ю, а таксама пра тое, што яму падабаецца Гродна. Hrodna.life паглядзеў інтэр'вю і запісаў самыя цікавыя цытаты.

“Хаджу па Савецкай, каб паглядзець, як сонца заходзіць”. Юрый Караеў распавёў пра любімыя месцы ў Гродне і што ў нашым горадзе засмучвае мінчан
Юрый Караеў падчас інтэрв'ю. Скрыншот з праграмы на тэлеканале «СТВ».

У Гродне Караеў жыве адзін. Жонка і дзеці з-за працы засталіся ў Мінску. Пасля вайсковай службы памочніку Лукашэнкі незвычайна займацца эканомікай і селькай гаспадаркай. Прыйшлося атрымліваць новыя веды.

Дзе гуляе Юрый Караеў пасля працы

«У Гродне вельмі прыгожы цэнтр. Вельмі незвычайная архітэктура. Я часта іду пасля службы, спрабую прайсці рознымі кварталамі па цэнтры. Але ў асноўным па Савецкай, каб паглядзець, як сонца заходзіць».

Ці пазнаюць Караева на вуліцах

«Пазнаюць часцей, чым я чакаў. Хтосьці проста падыходзіў вітацца, а было і такое, калі падыходзілі падзякаваць мне і ў маёй асобе асабістаму складу МУС і ўнутраных войскаў за тое, што ў краіне мір і спакой».

“Хаджу па Савецкай, каб паглядзець, як сонца заходзіць”. Юрый Караеў распавёў пра любімыя месцы ў Гродне і што ў нашым горадзе засмучвае мінчан
Юрый Караеў падчас інтэрв'ю. Скрыншот з праграмы на тэлеканале «СТВ».

Любімыя месцы ў Гродне

«Мне вельмі падабаецца Каложская царква, каталіцкія касцёлы, сінагога, пажарная каланча. Шмат месцаў, якія менавіта не праехаць трэба, а прайсці, пастаяць, дакрануцца».

Падчас інтэрв'ю Караеў звярнуў увагу, што на падваконнях у Гродне шмат кветак. «У ніводным горадзе, дзе б я ні быў, не бачыў такую колькасць кветак», — сказаў Караеў.

“Хаджу па Савецкай, каб паглядзець, як сонца заходзіць”. Юрый Караеў распавёў пра любімыя месцы ў Гродне і што ў нашым горадзе засмучвае мінчан
Юрый Караеў падчас інтэрв'ю. Скрыншот з праграмы на тэлеканале «СТВ».

Што засмучвае мінчан у Гродне

«Некаторых мінчан засмучваюць вузкія тратуары. На Карла Маркса трэба да сцяны прытуліцца, каб цябе тралейбус не знёс шклом. Такая асаблівасць еўрапейская», — лічыць Караеў.

Юрый Караеў - памочнік прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці з 29 кастрычніка 2020 года. Міністр унутраных спраў Беларусі (11 чэрвеня 2019 — 29 кастрычніка 2020), генерал-лейтэнант міліцыі.