Раварыстам дазволяць пераязджаць дарогу не спешваючыся, а электрасамакатам абмяжуюць хуткасць і дазволяць рухацца толькі па веласцежках і ходніках. Указ № 145 «Аб удасканальванні арганізацыі дарожнага руху» 18 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Электрасамакаты, гіраскутары, монаколы, сігвэі і іншыя прылады аб’ядналі ў адно паняцце — «cродак персанальнай мабільнасці».
Паводле указа, перасоўвацца на такіх прыладах трэба па веласцежцы. Калі яна адсутнічае — па тратуары, пешаходнай дарожцы альбо па абочыне дарогі. Хуткасць не павінна перавышаць 25 км/г. Кіроўца не павінен перашкаджаць руху пешаходаў.
Карыстацца сродкамі персанальнай мабільнасці можна будзе з 14 гадоў. Але на жылыя і пешаходныя зоны гэта абмежаванне не распаўсюджваецца.
У 2019 годзе вакол электратранспарту ў цэнтры Гродна узнікалі канфлікты. Моладзь на вялікіх хуткасцях ездзіла на арэндаваных электрасамакатах і картах, што прыводзіла да здарэнняў. У выніку частку арэнднага транспарту мясцовыя ўлады забаранілі.
Перасякаць праезжую частку кіроўца веласіпеда павінен па веласцежцы ці веласіпедным пераездзе. Калі іх няма, то па пешаходным пераходзе. На скрыжыванні - па лініі тратуараў альбо абочыны. Пры гэтым веласіпедысту ўжо не трэба будзе абавязкова спешвацца, як гэта было раней.
Чытайце таксама: У Гродне ровараў больш, чым аўтамабіляў. Як ездзяць гродзенцы і чаму
У час руху не ў населеных пунктах у цёмны час сутак раварыст абавязаны быць у адзенні са светлавяртаючымі элементамі. Выключэнне тычыцца перасоўвання па веласцежцы.
Новыя правілы набудуць моц у другой палове кастрычніка 2022, праз шэсць месяцаў пасля афіцынага апублікавання ўказа.
Чытайце таксама:
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…