Навіны

Затрымалі старшыню незалежнага прафсаюза «Гродна Азот». Арганізацыю збіраюцца прызнаць экстрэмісцкай

Раніцай 29 красавіка затрымалі Андрэя Ханевіча, старшыню першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза ААТ «Гродна Азот», паведаміў канал завадчан. Інфармацыю пацвердзіла Hrodna.life іншая крыніца. Абставіны затрымання застаюцца невядомымі.

Андрэй Ханевіч — 47-гадовы апаратчык цэха «карбамід-3» і старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на «Гродна Азот».

Андрэй Ханевіч. Фота: Telegram-канал завадчан

У студзені 2021 года арганізацыя налічвала 500 чалавек. Са жніўня да снежня 2020 прафсаюз вырас у 20 разоў (з 20 членаў да больш чым 400). У 2022 годзе колькасць скарацілася да 150.

Рэпрэсіі супраць прафсаюза

Кіраўніцтва «Гродна Азот» было незадаволена, што ў Беларускім незалежным прафсаюзе не падтрымалі звароту Белхімпрафсаюзу аб адмене санкцый. «Галаслоўныя і правакацыйныя заявы аб парушэнні правоў сябраў БНП або магчымых звальненнях, якімі незалежны прафсаюз апраўдвае неўмяшанне ў дадзеную праблему, перш за ўсё сведчаць аб яго дэкструктыўным і спажывецкім дачыненні да заводу», — лічыць кіраўніцтва.

27 красавіка пасля праверкі пракуратура Гродзенскай вобласці прыпыніла дзейнасць першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот». Пракурор Гродзенскай вобласці вынес у адрас кіраўніка адпаведную пастанову. У Гродзенскі абласны суд накіравалі заяву аб прызнанні экстрэмісцкай арганізацыяй прафсаюза, забароне яе дзейнасці і ліквідацыі.

Прычынай стаў удзел кіраўніка і членаў першаснай арганізацыі ў спробе арганізаваць страйк на прадпрыемстве «выключна ў палітычных мэтах».

Інфармацыю ў закрытым Telegram-чаце для сябраў незалежнага прафзвязу «Незалежны Азот» прызналі экстрэмісцкай.

Чытайце таксама:

«Дело профсоюзов»

У сярэдзіне красавіка былі затрыманыя каля 20 прадстаўнікоў незалежнага прафруху Беларусі. Гэта кіраўніцтва і супрацоўнікі офіса Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), а таксама лідары і актывісты, якія ўваходзяць у БКДП прафсаюзаў СПМ (Свабодны прафсаюз металістаў), СПБ (Свабодны прафсаюз Беларускі), РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024