Навіны

У Гродне пачнуць сартаваць смецце аўтаматычна — з дапамогай нейрасетак і «разумнай» камеры

Сістэму па разумнай перапрацоўцы адходаў ўсталююць на Гродзенскім смеццеперапрацоўчым заводзе. Змяшаныя адходы будуць падзяляць аўтаматычна з дапамогай спецыяльнага аптычнага сепаратара на аснове нейросетей. Сістэму плануюць запусціць ужо ў траўні, піша «БелТА».

Абсталяванне распрацавалі ў Расіі ва Уральскім федэральным універсітэце сумесна з кампаніяй «Аксаліт». Яно можа аўтаматычна распазнаваць і аддзяляць пластык, дрэва, паперу, жалеза і іншыя матэрыялы. Пры руху адходаў па канвееры камера з дапамогай навучанай нейронавай сеткі ўлоўлівае інфрачырвоныя хвалі, якія адбіваюцца ад прадмета. Такім чынам вызначаюцца віды і падвіды матэрыялаў. Пасля «апазнання» канкрэтнае смецце выштурхваецца з агульнага патоку сціслым паветрам.

Чытайце таксама:

У Гродне аптычны сепаратар будзе аддзяляць хлоразмяшчальныя матэрыялы — ПВХ-пластык. Астатнія адкіды накіруюць на вытворчасць RDF-паліва для мясцовага бетоннага завода, піша «Спутник». Прадукцыйнасць такога сепаратара — 9 тонаў на гадзіну, дакладнасць распазнання матэрыялу — 90%.

Кошт сепаратара з Расіі на 40% ніжэйшы за замежныя аналагі, заявіў кіраўнік праектнага офіса кампаніі «Аксаліт» Міхаіл Рабкоў. Аптычны вузел, які распазнае матэрыял на канвееры і перадае яго каардынаты для адбору з агульнага патоку — замежнай вытворчасці. Ужо восенню 2022 года гіперспектральную камеру заменяць расійскім аналагам.

Зараз на заводзе ідуць пуска-наладачныя працы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024