Навіны

Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзію «Ладэ». Медцэнтр: працягнем працу ў штатным рэжыме (абноўлена)

Міністэрства аховы здароўя прыпыніла з 16 траўня дзеянне ліцэнзій на меддзейнасць ТАА «Клініка А1» і ТАА «Ладэ», паведаміла прэс-служба ведамства. Да «Ладэ» прэтэнзіі ўзніклі у тым ліку пасля праверкі гродзенскага філіяла. У самым медцэнтры кажуць, што ім не прыходзіла інфармацыя аб прыпыненні ліцэнзіі, і гатовыя запісаць на любую дату.

Абноўлена 6 траўня. Медцэнтры змогуць працягнуць працу, калі выправяць недахопы цягам шасці месяцаў, расказалі ў Мінздароўя. Для гэтага кампаніі мусяць звярнуцца з інфармацыяй аб ліквідацыі парушэнняў.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч не лічыць прыпыненне дзеяння ліцэнзіі на меддзейнасць прыватных клінік экстраардынарным фактам. З падобнымі цяжкасцямі з пачатку года сутыкнуліся 20 беларускіх кампаній, многія ўжо аднавілі працу, удакладняе прэс-служба ведамства.

Рашэнне аб прыпыненні ліцэнзій прынялі на пасяджэнні Лячэбна-кантрольнага савета Міністэрства аховы здароўя 4 траўня. Яно звязана з парушэннямі заканадаўства аб ахове здароўя, санітарна-эпідэмічным дабрабыце і ліцэнзаванні, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Міжведамасная камісія, створаная Камітэтам дзяржкантролю, правяла пазапланавую праверку філіялаў «Ладэ» ў Гродне і Брэсце і цэнтральнага офіса медцэнтра. Сярод прэтэнзій да медцэнтра ведамства адзначае ажыццяўленне дзейнасці ў месцы, не паказаным у ліцэнзіі, парушэнні патрабаванняў клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэння, лекі са скончаным тэрмінам прыдатнасці, парушэнні ў арганізацыі аказання неадкладнай дапамогі і меддапамогі дзецям, выпадкі неабгрунтаванай выдачы бальнічных, парушэнні пры дэзінфекцыі.

У дачыненні да мінскай «Клінікі А1» у 2022 годзе Міністэрства аховы здароўя атрымала тры звароты ад грамадзян з прэтэнзіямі да якасці і арганізацыі меддапамогі. Камісія Міністэрства аховы здароўя выявіла выкарыстанне медабсталявання без дамовы на тэхнічнае абслугоўванне, адсутнасць санітарнага пашпарта на лазерную сістэму, «няякаснае» вядзенне меддакументаў, парушэнні ў клінічных пратаколах і іншыя праблемы. Праз парушэнні заканадаўства аб сан-эпід дабрабыце Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі прыпыніў дзейнасць клінікі з 11 красавіка да ліквідацыі парушэнняў.

«Ладэ»: «Запішам на любую дату»

Гродзенскі філіял клінікі «Ладэ» працуе ў звычайным рэжыме, распавялі чытачцы Hrodna.life у медцэнтры 5 траўня. Усё ў парадку, хто запісаны, таго і прымуць, пасля 16 траўня прыём пацыентаў не спыніцца, сказалі ёй.

У колцэнтры «Ладэ» 5 траўня чытачцы адказалі, што ім не прыходзіла інфармацыя аб прыпыненні ліцэнзіі. Медцэнтр працуе ў штатным рэжыме, запіс ідзе на любую дату.

Сайт медцэнтра перастаў адкрывацца.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024