З’явілася схема размяшчэння нацыянальных падворкаў, а таксама праграма XIII Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур. Ад Замкавай вуліцы да плошчы Леніна размесцяць 17 падворкаў. Яны будуць адкрытыя толькі адзін дзень — 4 чэрвеня. Сам фестываль будзе доўжыцца тры дні - 3−5 чэрвеня.

Зараз у фестывалі будуць удзельнічаць прадстаўнікі 31 нацыянальнасці - на 5 менш, чым было на папярэднім свяце ў 2018 годзе. Нешматлікіх прадстаўнікоў дыяспар аб’ядноўваюць. Так падворак на Савецкай, 13 збярэ прадстаўнікоў адразу шасці культур: афганцаў, іранцаў, казахаў, кітайцаў, туркменаў і узбекаў. Замкавая, 13 аб’яднае народы Заходняй Еўропы: італьянцаў, немцаў, літоўцаў, эстонцаў і грэкаў. Гаспадары фестывалю — беларусы — размесцяцца на плошчы Леніна. Там і пачнецца 3 чэрвеня шэсце дыяспар, якое абяцаюць зрабіць адной з самых яркіх і запамінальных падзей фестывалю.

фестиваль национальных культур схема

Схема размяшчэння падворкаў амаль не мяняецца з першага фестывалю 1996 года. Зараз змены нязначныя. Напрыклад, чувашы занялі месца грэкаў, а асобнага шматнацыянальнага падворку, як у 2018, сёлета не вылучаюць.

Як размесцяць нацыянальныя падворкі Фестываля культур у Гродне (схема і поўная праграма свята)
Праграма XIII Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур.

Чытайце таксама: