У Гродне адкрыюць Генеральнае консульства Расійскай Федэрацыі. Пра гэта сказаў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, паведаміў Telegram-канал «Пул 4 регион».

«Палітычнае рашэнне будзе прынята і абмеркавана на ўзроўні Расійскай Федэрацыі і на ўзроўні Рэспублікі Беларусь» — сказаў Грызлоў падчас візіту ў Гродзенскую вобласць.

Паводле яго словаў, працэс па Генконсульству ў Гродне ўжо запушчаны. Зараз вывучаюць варыянты яго размяшчэння і шукаюць будынак.

Генеральнае консульства Расіі адкрыюць у Гродне: ужо шукаюць будынак
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў. Крыніца: БелТА.

У якіх гарадах Беларусі ўжо ёсць консульствы Расіі

Консульства Расіі ёсць у Брэсце. Яно працуе з 1994 года. У Мінску размяшчаецца пасольства Расійскай Федэрацыі.

Чыноўнікі рыхтуюцца да ІХ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Зараз адбываецца падрыхтоўка да ІХ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. На ім плануюць перавысіць аб’ём заключэння гандлёвых дамоваў. У 2021 годзе аб’ём дамоваў склаў $ 800 млн.

«Сёння мы абмяркоўвалі пытанні падрыхтоўкі да форуму рэгіёнаў, які будзе праходзіць у Гродзенскай вобласці. Мы сышліся ў ацэнцы, што форум будзе выдатнай магчымасцю ўзмацніць кааперацыйныя сувязі паміж нашымі краінамі. І я рады, што мы сышліся ў ацэнцы, што аб’ём заключаных гандлёвых здзелак, які на мінулым форуме склаў $ 800 млн, у гэтым годзе будзе перавышаны», — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

Гродзенская вобласць мае дамовы аб супрацоўніцтве з 27 рэгіёнамі Расіі. Больш за 50% тавараабарота Гродзенскай вобласці прыходзіцца на Расію.

Консульствы якіх краінаў ёсць у Гродне

У Гродне размяшчаюцца консульствы чатырох краінаў: Генеральныя консульствы Польшчы і Літвы, а таксама ганаровыя консульствы Кыргызстана і Украіны.

У кастрычніку 2020 года беларускі МЗС запатрабаваў ад пасольстваў Польшчы і Літвы скараціць колькасць дыпламатаў. 11 сакавіка 2021 года беларускае МЗС прапанавала кіраўніку Генеральнага консульства ў Гродне Яраславу Ксёнжаку пакінуць Беларусь цягам 48 гадзін. Раней прапанову пакінуць Беларусь атрымаў консул Польшчы ў Брэсце. Колькасць польскіх консулаў у Гродне ў выніку скарацілася да мінімуму — двух чалавек.

Чытайце таксама: