Будынкі былых царскіх казармаў на вуліцы Шчорса, 2 і 4 прадалі з аўкцыёна 27 траўня. Казармы рэканструююць пад жылыя дамы, паведаміў «Вечерний Гродно». На папярэдніх трох аўкцыёнах набываць будынкі ніхто не захацеў, таму цану знізілі на 80%.

Са зніжкай 80%: на Шчорса нарэшце прадалі былыя казармы, там будуць кватэры для “маладога спажыўца”
Казарма на вуліцы Шчорса. Крыніца: «Вечерний Гродно».

Хто набыў царскія казармы

Казармы выкупіла брэсцкая будаўнічая кампанія ААТ «Палессежылбуд». Яна прымала ўдзел у будаўніцтве ГЗЦ «Triniti» і была падрадчыкам у час будаўніцтва дома на Будзёнага, 28. Зараз у мікрараёне Баранавічы-9 кампанія будуе квартал таўнхаўсаў.

«Сучаснае жыллё для маладога спажыўца»

«Мы плануем перарабіць казармы ў камфартабельнае сучаснае жыллё, са зручнымі планіровачнымі схемамі, разлічанае, перш за ўсё, на маладога спажыўца», — сказаў «Вечернему Гродно» кіраўнік упраўлення праектных прац ААТ «Палессежылбуд» Аляксандр Кузьмук.

Зараз кампанія распрацоўвае праект. Унутраны дворык паміж казармамі зробяць закрытым для аўтамабіляў: там будзе зона адпачынку і дзіцячыя пляоўкі.

За колькі купілі казармы

Будынкі былых казармаў выставілі на таргі ў кастрычніку 2021 года. За будынак на Шчорса, 2 мінімальная цана была амаль 1,5 млн рублёў, за будынак на Шчорса, 4 — 1,2 млн рублёў.

З-за адсутнасці пакупнікоў цану паступова зніжалі. Падчас аўкцыёна 27 траўня цана за будынкі на Шчорса, 2 і Шчорса, 4, была на 80% меней пачатковай — 316 і 280,7 тыс рублёў адпаведна.

Чытайце таксама: Дзве царскія казармы прададуць з аўкцыёну ў Гродне. Пасля рэканструкцыі там могуць з’явіцца шматкватэрныя дамы

На рэканструкцыю далі тры гады

Тэрмін арэнды абодвух участкаў - 25 гадоў. На працягу двух гадоў пакупнік павінен распрацаваць праект рэканструкцыі ці капітальнага рамонту. Яшчэ за год рэканструкцыя павінна завяршыцца. Пры гэтым забаронена неабгрунтавана змяняць фасад, бо казармы — шэраговая гістарычная забудова, якая ахоўваецца.

Са зніжкай 80%: на Шчорса нарэшце прадалі былыя казармы, там будуць кватэры для “маладога спажыўца”
Казарма на вуліцы Шчорса. Крыніца: «Вечерний Гродно».

Аб’екты мяжуюць з вайсковай часткай 7404 унутраных войскаў. Пакупнік павінен усталяваць побач з ёй двухмятровы плот.

Гісторыя казармаў

Комплекс будынкаў быў пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя. У казармах размяшчаліся сілы Вяцкага палка. З пачаткам Першай сусветнай вайны 102 полк быў кінуты на лінію фронту. Яго месца ў казармах заняў палявы шпіталь № 321 і некалькі воінскіх падраздзяленняў.

У міжваенны перыяд будынкі былі вядомыя сярод гродзенцаў як «Легіянерскія казармы». Тут размясцілі пяхоту — Лідскі полк імя Нарбута. З 1939 года і да пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі комплексу знаходзіліся войскі Чырвонай Арміі. У гады Айчыннай вайны акупанты перасялілі ў казармы некалькі тысяч вязняў лагера «Шталаг 324».

Чытайце таксама: