Навіны

Экскурсія ў гатэль Сямашкі і на «Молочный мир». Дзе ў Гродне і вобласці ладзяць бясплатныя экскурсіі

Акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» праходзіць у Беларусі з 6 па 12 чэрвеня. У ёй прымаюць удзел турыстычныя аб’екты і Гродзенскай вобласці. Падчас акцыі можна патрапіць на экскурсіі не толькі ў музеях, але і гатэлях ды прадпрыемствах.

Гродна. Ілюстратыўнае фота.

Куды ў Гродне пайсці на экскурсію

З 6 па 12 чэрвеня можна наведаць экскурсіі па гатэлях Станіслава Сямашкі на вуліцы Антонава і плошчы Савецкай. Іх праводзяць з 12:00 па 15:00 штодзённа.

З 7 па 9 чэрвеня з 14:00 да 17:00 можна наведаць «Молочный мир» (Гаспадарчая, 28). Там прапануюць пазнаёміцца з этапамі вытворчасці сыра.

«Гранітэкс» прапануе 9 чэрвеня наведаць музейны пакой. Там можна даведацца пра гісторыю ніці і працэса прадзення, а таксама пазнаёміцца з гісторыяй прадпрыемства.

Экскурсію па экалагічнай сцежцы «Азёры», можна наведаць 9 і 10 чэрвеня. Там прапануюць паглядзець месцы пражывання еўрапейскага зубра. Акрамя гэтага там прадастаўляюць бясплатныя месцы для адпачынку «Дружба», «Поплавок», «Мыс-2», «Мыс-1.1». Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне +375(152)931601.

У мястэчку Парэчча на вуліцы Друскенінкайская, 7А, 7 чэрвеня з 13:00 па 16:00 можна наведаць эскурсію па прадпрыемстве Мядовы Шлях". Там прапануюць прадэгуставаць і набыць мёд, а таксама сувеніры.

Чытайце таксама: Вольга Гаўрылік: «Я — пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць»

У Лідзе 8 чэрвеня можна бясплатна наведаць экспазіцыю і выставы ў Лідскім замку.

Усіх удзельнікаў акцыі ў Гродне і Гродзенскай вобласці можна паглядзець у поўным спісе установаў.

Хто прымае ўдзел у акцыі

Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызма Беларусі.

У ёй прымаюць удзел:

  • аграэкасядзібы,
  • установы культуры,
  • адукацыі,
  • аб’екты харчавання і пражывання,
  • санаторна-курортныя ўстановы,
  • турыстычныя комплексы,
  • экалагічныя паркі,
  • заказнікі,
  • мастацкія і карцінныя галерэі,
  • вытворчыя прадпрыемствы,
  • спартовыя ўстановы,
  • фізічныя асобы.

Чытайце таксама: Иконы, конфеты, санатории и казачий хор. На фестивале в Гродно презентовали туристический потенциал Беларуси

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024