Есці дранікі на хуткасць і знаёміцца з традыцыямі. Пад Гроднам адбудзецца штогадовы «Адэльскі фэст»

Штогадовы «Адэльскі фэст» адбудзецца ў мястэчку Адэльск 13 чэрвеня. Гасцям прапануюць абраць найлепш упрыгожаны падворак, разглядзець дываны і пашпацыраваць па музеі пад адкрытым небам. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на метадыста Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталлю Рамановіч.

«Адэльскі фэст 2021». Крыніца: radagrodno.by/

Чым плануюць забаўляць гасцей на фестывалі

Пасля службы ў адэльскім касцёле арганізуюць забаўляльную і музычную праграму. На фестывалі будзе працаваць пляцоўка з дэгустацыяй страў нацыянальнай кухні ад мясцовых гаспадынь. Сярод страваў прапануюць: бабку, кішку, хатні хлеб, клінковыя сыры, мясныя і бульбяныя стравы.

Акрамя гэтага, арганізуюць спаборніцтва ў паяданні дранікаў на хуткасць.

Чытайце таксама: Дранікі і бабку з-пад Гродна прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Што гэта дасць у практыцы і чаму забылі пра кішку?

Арганізатары прапануюць гасцям пашпацыраваць па музеі пад адкрытым небам, наведаць выставу аднаго дня «Адэльскія двары» і абраць найлепш упрыгожаны падворак. На фестывалі можна будзе паглядзець дываны, створаныя паводле тэханалогіі падвойнага ткацтва [від ткацтва на кроснах — Hrodna.life].

Для дзяцей арганізуюць гульні, літаратурны дартс, а таксама фотазону «Сэлфі ў вышыванцы» і фотакрос «Адэльск чытае».

Падчас фестывалю можна прыняць удзел у майстар-класах па вытворчасці беларускай куклы, выцінанкі і пляценні паясоў. А таксама пазнаёміцца з народным майстрам музычных інструментаў Мар’янам Скрамблевічам. Фэст завершаць начныя гулянні і фейерверк.

Чытайце таксама: Дзясяткі інструментаў і кожны ўнікальны. Мар’ян Скрамблевіч выступіў у краме «Лёля»

Чаму «Адэльскі фэст» ніколі не пераносяць

«Адэльскі фэст» штогод святкуюць 13 чэрвеня і ніколі не пераносяць. Свята прымеркавана да дня памяці святога Антонія Падуанскага. Яго лічаць абаронцам Адэльска, а яго выява размешчана на гербе мястэчка. У 2010 годзе ў цэнтры мястэчка святому ўсталявалі помнік.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024