Рух па Румлёўскім мосце адкрылі ў 5.00 15 чэрвеня. Грамадскі транспарт пайшоў па звыклых маршрутах. Першым у 5 раніцы праз мост прайшоў тралейбус нумар 24, паведамляе Telegram-канал «Гродно Плюс».

«З пункту гледжання ДАІ нас не задавальняла пакрыццё, якое мела значныя выбоіны. Пастаянныя наплывы — асабліва ў цёплую пару года. Гэта пастаянна выклікала цяжкасці ў выглядзе заторных сітуацый. А часам — няхай і ў рэдкім выпадку — пашкоджанні транспартных сродкаў», — паведамілі напярэдадні прадстаўнікі ДАІ ў выпуску «Аўтаразборкі».

«Аблегчаная» і ацынкаваная агароджа дазволіць зэканоміць і не абнаўляць афарбоўку. Швы на Румлёўскім мосце рамантавалі па тым жа метадзе, як і на Старым. Праезная частка і пешаходная — аднаго ўзроўню.

Румлевский мост после ремонта. Фото: "Гродно Плюс"
Румлёўскі мост пасля рамонту. Фота: «Гродно Плюс»

Меркаванне гродзенцаў

Пад выпускам з’явіліся першыя водгукі:

  • «Теперь в лужах с проезжей части будут „плавать“ пешеходы. Лучше бы поставили бордюр…»
  • «Не не лучше когда мимо камаз проедет и люди сразу за новой одеждой пойдут в магаз зимой когда окатит мокрым снегом… Могли пластиковые экраны поставить, но зачем… лучше очередной салют или новый праздник, в общем хорошо что мэр и прочие на работу на служебных авто ездят, их водой не окатит оно и правильно не нужно их отвлекать на такие пустяки они о народе думают».
  • «Из-за отсутствия подвышенной пешеходной части моста, вылет в Неман какого-нибудь гонщеГа дело времени. „Облегченные“ ограждения непринужденно разлетятся в стороны. А после подобного случая ждём знак ограничения скорости 30, и лежачих полицейский через каждые 40 метров».

Мост закрылі на пяць месяцаў

Напярэдадні спецыялісты Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута правялі выпрабаванні моста нагрузкай, паведаміла «Гродзенская праўда».

Румлёўскі мост закрывалі на пяць месяцаў. З моманту ўвядзення аб’екта ў эксплуатацыю ў 1986 годзе яго ні разу не рэканструявалі. Рамонт моста пачалі 10 студзеня 2022 года. Спачатку рух на мосце не збіраліся перакрываць цалкам. Падчас рамонту збіраліся замяніць агароджу на ўсім мосце, разабраць ходнік, пакласці новы асфальт, зрабіць новы дарожны борт і замяніць дэфармацыйныя швы. У лютым мост вырашылі закрыць на два дні для выпрабаванняў. Падчас рамонтных працаў выявілі некаторыя дэфекты, якія стала магчымым убачыць толькі пасля разбору часткі будаўнічых канструкцый. Тэрміны рамонту працягнулі.

На чарзе — Новы мост

Капітальны рамонт моста па вул. Паповіча (Новы мост) павінны пачаць у верасні 2022 года. У маста з’явіцца новае колеровае рашэнне і падсветка. Верагодна, мост не закрыюць на час рамонту. Верагодна, мост падчас рамонту будзе функцыянаваць, так як спецыялісты распрацуюць схему арганізацыі дарожнага руху на час рамонту і на пастаянны перыяд.