Новости

Пуцін прыедзе ў Гродна на Форум рэгіёнаў

Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным на форуме рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы. Пра гэта распавёў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін 20 чэрвеня на сустрэчы ў Мінску з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, піша «РИА Новости».

IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Гродне з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 2022 года. Таксама на яго плануюць прыехаць старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка і 41 расійскі губернатар.

Падчас мерапрыемстваў форуму плануюць падпісаць каля 50 пагадненняў на суму больш чым $ 1 млрд долараў. Форум збіраюцца прысвяціць паглыбленню інтэграцыі Беларусі і Расіі і ролі рэгіёнаў у гэтым працэсе. На ім абмяркуюць збліжэнне заканадаўства ў рамках Саюзнай дзяржавы, узаемадзеянне ў сферы аграпрамысловага комплексу, інтэграцыю сістэм вышэйшай адукацыі, адзіную навукова-тэхналагічную прастору і імпартазамяшчэнне ў Саюзнай дзяржаве.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024