Фестываль «Автонашествие 2022» адбудзецца ў Гродне 2 ліпеня. Яго правядуць на двух пляцоўках — побач з ГЦ «OldCity» і побач з клубам «БАЗА». Таксама арганізатары ладзяць аўтапрабег па горадзе з суправаджэннем ДАІ.

Четвертый этап кубка ADTBY по джимхане в Гродно
Ілюстрацыйнае фота.

Якая праграма фестывалю?

ГЦ «OldCity»: 15:00 — 17:30

  • GYMKHANA GRODNO — паказальныя заезды матацыклістаў
  • Выстава ўнікальных аўтамабіляў
  • Выстава аўтамабіляў клубаў
  • Тэст-драйвы новых аўтамабіляў
  • Дзіцячая паласа заездаў (электрамабілі, сігвеі, скутэры)
  • Інтэрактыў «Размалюй аўто фарбамі!» для дзяцей
  • Танцавальная шоу-праграма

17:30 — Пачатак аўтапрабегу па Гродне

18:00 — Фініш на пляцоўцы клуба «БАЗА»

Пляцоўка побач з клубам «БАЗА»: 18:00 — 22:00

  • Фінал этапу рэспубліканскіх спаборніцтва па аўтагуку
  • Выстава ўнікальных аўтамабіляў
  • Аўтамабільны флэшмоб
  • Танцавальная шоу-праграма (танцавальныя батлы)
  • Шашлычная Food-зона (частаванні і дэгустацыя)
  • Бяспройгрышная латарэя
  • Уручэнне клубнай і спонсарскай атрыбутыкі пераможцам «Аўтанашэсця»

У 22:00 пачнецца начная праграма ў клубе «БАЗА». Там арганізуюць двухузроўневую сцэну, дзе выступяць дыджэі.

Уваход на пляцоўку «Автонашествия 2022» побач з «OldCity» вольны. Уваход на пляцоўку клуба будзе платны. Набыць квіткі можна будзе ў клубе альбо боўлінг-клубе «Метро».

Хто арганізоўвае фестываль?

Галоўныя арганізатары фестывалю: клуб «БАЗА», ГЦ «OldCity», а таксама клуб арганізацыі «RA community». Арганізатары спаборніцтваў па аўтагуку: SUBWOOW CLUB і Беларуская Ліга Аўтагуку. Арганізатары хуткаснага мота-манеўравання — GYMKHANA GRODNO.

Самыя гучныя аўто - побач з клубам “БАЗА”, матацыклісты - ля “OldCity”. Фестываль “Аўтанашэсце 2022” пройдзе ў Гродне

Як прыняць удзел у фестывалі

Каб прыняць удзел у выставачнай зоне аўтамабіляў, трэба падаць заяўку і прайсці адбор. Тры пераможцы атрымаюць кубкі.

Зарэгістраваццца на «Рэспубліканскія спаборніцтвы па аўтагуку» можна тут. Праграма пачнецца 2 ліпеня ў 12:00 на вуліцы Перамогі, 35 — пляцоўка побач з клубам «БАЗА». Фінал і ўзнагароджанне ў 22.00.