Па Будзёнага і Ажэшкі пусцяць тралейбус, а ў Калбасіно і Грандзічы — новыя маршруткі

У Гродне вырашылі памяняць некаторыя маршруты гарадскога транспарту. Так з 2 ліпеня тралейбус № 22 з Альшанкі пусцяць да вуліц Ажэшкі і Будзёнага. У Калбасіно і Грандзічы-3 паедуць яшчэ дзве маршруткі, а № 25тк падоўжыць свой шлях па Зарыцы, заўважыў Telegram-канал Urban Hrodna.

Тралейбусы

З 2 ліпеня маршрут № 22 «Альшанка — гандлёвы цэнтр «Карона» мяняецца на маршрут № 22 «Альшанка — Сабор». Ён паедзе: прыпынак «Альшанка» — пр. Румлеўскі (без зменаў), далей: пр. Касманаўтаў - вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Сабор». У зваротным кірунку: прыпынак «Сабор» — вул. Ажэшкі - вул. Будзёнага — пр. Касманаўтаў - пр. Румлёўскі і далей па сваім маршруце без зменаў.

З 15 чэрвеня маршрут № 21 «Альшанка — КПП № 14 ААТ «Гродна Азот» змяніўся на маршрут № 21 «Альшанка — заводакіраванне ААТ «Гродна Азот». Цяпер ён ходзіць так: прыпынак «Альшанка» — пр. Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Карскага — прыпынак «Заводакіраванне ААТ «Гродна Азот" — прыпынак «Гродна Азот» — пр. Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў.

Маршруткі

З 1 ліпеня мяняюць некалькі маршрутаў рэгулярных гарадскіх аўтамабільных перавозак:

№ 3тк «Фолюш — Чыгуначны вакзал» на маршрут № 3тк «Колбасино — Чыгуначны вакзал». У прамым кірунку: прыпынак «Калбасіно» — вул Ксцінская — вул. Суворава — вул. Соламавай — вул Лізы Чайкінай і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Чыгуначны вакзал» — вул Лізы Чайкінай (без зменаў), далей: вул. Соламавай — вул. Суворава — вул. Ксцінская — прыпынак «Калбасіно»;

№ 10тк «Вуліца Рэпіна — Дзевятоўка-5» на маршрут № 10тк «Калбасіно-Дзевятоўка-5». У прамым кірунку: прыпынак «Калбасіно» — вул Ксцінская — вул. Суворава — вул. Соламавай — вул Лізы Чайкінай і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка-5» — вул Лізы Чайкінай (без зменаў), далей: вул. Соламавай — вул. Суворава — вул. Ксцінская — прыпынак «Калбасіно»;

№ 17тк «Дзевятоўка-5 — рынак „Паўднёвы“ (Альшанка)» на маршрут № 17тк «Грандзічы-3 — рынак „Паўднёвы“ (Альшанка)». У прамым кірунку: прыпынак «Грандзічы-3» — пр. Аляксандра Курловіча — вул. Старамалышчынская — вул. Валянціны Макаравай — вул. Віктара Глухава — вул. Белыя Росы — вул. Ліможа і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Рынак „Паўднёвы“ (Альшанка)» — вул. Ліможа (без зменаў), далей: вул. Белыя Росы — вул. Віктара Глухава — вул. Валянціны Макаравай — вул. Старамалышчынская — пр. Аляксандра Курловіча — прыпынак «Грандзічы-3»;

№ 18тк «Альшанка-Забалаць» на маршрут № 18тк «Альшанка-Грандзічы-3». У прамым кірунку: прыпынак «Альшанка» — вул. Таўлая (без зменаў), далей: вул. Таўлая — вул. Белыя Росы — вул. Віктара Глухава — вул. Валянціны Макаравай — вул. Старамалышчынская — пр. Аляксандра Курловіча — прыпынак «Грандзічы-3». У зваротным кірунку: прыпынак «Грандзічы-3» — пр. Аляксандра Курловіча — вул. Старамалышчынская — вул. Валянціны Макаравай — вул. Віктара Глухава — вул. Белыя Росы — вул. Таўлая і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 25тк «Зарыца-Вішнявец» на маршрут № 25тк «Зарыца-4 — Вішнявец». У прамым кірунку: прыпынак «Зарыца-4» — вул. Гожская і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Вішнявец» — ул. Грандзіцкая (без зменаў) і далей: вул. Гожская — прыпынак «Зарыца-4».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024

У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Проціклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі зон адпачынку ў Гродне буду праводзіць з 29 красавіка па 7 траўня.…

29 красавіка 2024