Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У гродзенскай паліклініцы прыбралі банэр пра першую ў Рэчы Паспалітай жанчыну-лекара. Замест яе раскажуць пра савецкіх дзеячаў - Hrodna.life - навіны Гродна

У паліклініцы № 3 Гродна прыбралі банер пра гісторыю жыцця Саламеі Русецкай — першай у гісторыі Рэчы Паспалітай жанчыны-урача. На яго паскардзілася актывістка Вольга Бондарава. Гродзенскія ўлады з ёй пагадзіліся.

«У канцы мая ў паліклініцы № 3 г. Гродна быў знойдзены банер, які праслаўляе польскую авантурніцу Саламею Русецкую. Яна выдавалася за „гонар Беларусі“. Акрамя таго, руская мова называлася „замежнай“ для беларусаў, — напісала Ольга. — Многіх гэта абурыла, лісты паляцелі мне ў лічку і ў гарвыканкам».

Саламея Русецкая — першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына-лекар. Аўтарка мемуараў, асветніца. Аўтарка прыгодніцкага рамана «Авантуры майго жыцця».

Таксама Бондаравай не спадабаліся «бчб-лялькі» і манітор «з рэкламай швейцарскага Чырвонага Крыжа». Супрацоўнікі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа дзяжурылі падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе. Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа дапамагаў людзям, закранутым канфліктам на тэрыторыі Украіны.

Кіраўніцтва паліклінікі будзе ўзгадняць банеры

Скаргу накіравалі кіраўніцтву паліклінікі і ў аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама.

Пасля звароту інфармацыйны плакат аб Саламеі Русецкай выдалілі, адказала на зварот Вольгі намесніца старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша. Яна размясціла адказ Telegram-канале. «А кіраўніцтва медустановы прыбрала выставу і сумнеўны відэаролік. Манітор на месцы», — паведаміла Бондарава. Галоўнага лекара Гарадской паліклінікі № 3 Гродна Вольгу Лукашук і яе намеснікаў абавязалі ўзгадняць інфармацыю, якая размяшчаецца ва ўстанове.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўка ў канцы чэрвеня пацвердзіў інфармацыю.

Кім заменяць Русецкую?

Кулеша паведаміла, што ў якасці «выбітных медыцынскіх работнікаў» раскажуць пра:

  • Зіновія Салаўёва (рэвалюцыянер, адзін з арганізатараў савецкага аховы здароўя, намеснік наркама аховы здароўя РСФСР, заснавальнік «Артэка»),
  • Канстанціна Кемарскага (акушэр-гінеколаг, грамадскі дзеяч, доктар медыцыны, стацкі саветнік, дырэктар Гродзенскай павівальнай школы і Гродзенскай акушэрска-фельчарскай школы, арганізатар аховы здароўя, і сярэдняй медыцынскай адукацыі ў Гродзенскай губерні),
  • Васілія Гіндэнбурга (медык, турэмны лекар).