Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Стаматолагі патлумачылі, чаму лячэнне зубоў абыходзіцца так дорага

Карыстальніца Threads пацікавілася, чаму кошты на лячэнне зубоў такія высокія і як у стаматалогіі фарміруецца кошт на паслугі. У каментарах дзяўчыне патлумачылі, што кошт абумоўлены гадамі навучання спецыялістаў і дарагімі матэрыяламі.

«Цэны на лячэнне (зубоў — Hrodna.life) проста конскія. І мне вось проста цікава, які сабекошт лячэння зуба? З чаго складаецца кошт?» — пацікавілася карыстальніца пад нікам yunvch.a.

Адна з удзельніц абмеркавання патлумачыла, што кошт фарміруецца з расходных матэрыялаў: анестэзіі, пломбы і інструментаў. «Запаўненне каналаў пастай, гутаперчай, выкарыстанне раствора для прамывання каналаў», — дадала дзяўчына.

Стаматолаг Карына пастаралася падрабязна патлумачыць, якія выдаткі ўключаюць у сабекошт лячэння зуба. «Урач — адзіная зарабляльная адзінка ў клініцы. А затрат дафіга і больш».

Сярод выдаткаў, па словах спецыялісткі: арэнда, заробак для асістэнтаў і санітараў, рэклама, абсталяванне, матэрыялы, рахункі за камунальныя выдаткі. А таксама падаткі, рамонт абсталявання і навучанне персанала. «І гэта яшчэ не ўсё», — дадае Карына.

Што трэба для працы?

Яшчэ адна каментарка адзначыла, што для працы стаматолагу трэба «дарагое крэсла, рэнтген, аўтаклаў (апарат для стэрылізацыі інструментаў — Hrodna.life), кампрэсар, дыстылятар, куча хіміі».

«Адкрыць свой нават самы просценькі кабінет, гэта дорага. Звонку так здаецца, што прыйшоў, рот разявіў і з цябе садралі кучу бабак. Не, вы шмат чаго не бачыце», — дадала polina_atr.

Навучанне — таксама дорага

«Паглядзіце кошт навучання на стаматолага за семестр. Здзівіцеся. Бюджэтных месцаў там амаль няма. Праца тэхніка аплачваецца, праца асістэнта аплачваецца. Колькі гэта павінна каштаваць? — цікавіцца mco_cattery.

«Давайце з вамі паразважаем. Курс 2 дні з магчымасцю адпрацоўкі навыкаў на трупным матэрыяле 3000 еўра, без дарогі і жытла. І такіх курсаў трэба шмат. За гэтыя грошы можна з сям’ёй у Турцыі адпачыць. Калі працаваць за хлеб і ваду, то навучанне скончыцца ва ўніверсітэце, і паверце мне, ад гэтага вельмі пацерпіць пацыент», — мяркуе olga_zubkevich.

Чытайце таксама: Гродзенку здзівілі чэргі на пратэзаванне на некалькі гадоў наперад і размяшчэнне стаматалогіі