Міліцыянт з Ліды пераапранаецца ў цывільнае адзенне і патрулюе вуліцы на веласіпедзе. Пра супрацьпраўныя дзеянні ён паведамляе калегам, якія прыбываюць на месца правапарушэння, паведаміла Лідскае Раённае аддзяленне ўнутраных спраў.

Прыхаванае патруляванне вядзе супрацоўнік патрульна-паставой службы ў складзе мабільнай групы.

Асцярожна, "веласіпедзісты"! У Лідзе міліцыянты ў цывільным патрулююць вуліцы на роварах
Патруляванне на веласіпедзе. Крыніца: Скрыншот з відэа ў суполцы «ВКонтакте» Лідскага РАУС

Веласіпедзісты патрулююць не толькі ў Лідзе

У чэрвені 2022 года веласіпедны патруль пачаў працаваць у Гомелі. Міліцыянтам выдалі веласіпеды, каб правесці эксперымент у месцах масавага адпачынку, на пляжах і ў прыбярэжнай зоне.

Сёння — ровары, раней — коні

У Гродне з 1991 па 2006 існаваў асобны батальён патрульна-паставой службы. Ён складаўся з двух рот і коннага ўзвода. Ва ўзводзе было 10 коней латвійскай, рускай рысістай і беларускай запраднай парод.

Конны ўзвод міліцыі патруляваў цяжкадаступныя месцы ў Гродне і прыгарадзе ў дзённы час: лясны масіў «Пышкі», тэрыторыю вакол дзіцячых лагераў, Румлёўскі парк і возера Юбілейнае, набярэжную Нёмана, дачныя кааператывы і прылеглыя да зялёных зон вуліцы.

Пасля ліквідацыі коннага ўзвода ў міліцыі была ідэя патруляваць вуліцы Гродна на веласіпедах. У 2008 годзе супрацоўнікі патрулявалі лясныя сцежкі, але такі від патрулявання не прыжыўся.

Чытайце таксама:

«Хто будзе адстойваць правы раварыстаў?» Улады хочуць ліквідаваць «ВелаГродна», з якім раней супрацоўнічалі

«Старавольскія злавілі момант». Як у Гродне рабілі ровары і матацыклы «Нёман»