У 2023 годзе акрамя цэнтралізаванага іспыту абітурыенты змогуць рэгістравацца на тэставанне, а іх бацькі змогуць забіраць сертыфікаты. Замежныя абітурыенты змогуць рэгістравацца на ЦТ праз электронныя сродкі сувязі. Такую пастанову прыняў Савет Міністраў 19 ліпеня 2022 года.

цт абітурыент
Цэнтралізаванае тэставанне. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: brestcity.com

Што такое цэнтралізаваны іспыт і чаму гэта не ЦТ

Вучні 11 класаў у Беларусі з 2023 года будуць здаваць два сумешчаных іспыта па прыцныпе ЦТ. Гэта будуць матэматыка і мова (на выбар — беларуская ці руская). Адбывацца такія цэнтралізаваныя іспыты будуць не ў школах. Па краіне будзе каля 100 пунктаў для здачы такога іспыта.

Пасля яго здачы навучэнец атрымае сертыфікат па 100-бальнай сістэме адзначэння. Па спецыяльнай шкале вынік перавядуць у 10-бальную адзнаку, якую выставяць у школьны журнал і па сярэднеарыфметычным прынцыпе вылічаць выніковую адзнаку, якую выставяць у атэстат.

Чытайце таксама: У Беларусі плануюць аб’яднаць ЦТ і выпускныя экзамены

Старое ЦТ і новы цэнтралізаваны іспыт можна будзе здаваць паралельна

З 2023 навучальнага года абітурыент, які зарэгістраваўся на цэнтралізаваны іспыт, акрамя гэтага можа зарэгістравацца для праходжання ЦТ, але не больш чым па трох прадметах і акрамя матэматыкі і мовы, якія ён здае на цэнтралізаваным іспыце.

Якія яшчэ змены прыняў урад

Паводле пастановы, замежныя абітурыенты, асобы без грамадзянства і беларусы, якія жывуць у іншых краінах, змогуць накіраваць дакументы для рэгістрацыі на ЦТ праз электронныя сродкі сувязі.

Таксама дакументы для ўдзелу абітурыента ў ЦТ могуць падаць законныя прадстаўнікі, але толькі на падставе даверанасці заверанай натарыусам альбо ўпаўнаважанай службовай асобай. Зараз прадстаўнікі могут падаць дакументы толькі калі абітурыент не можа прыбыць у пункт рэгістрацыі па важнай прычыне, напрыклад з-за хваробы альбо ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Таксама з 2023 года прадстаўнікі абітурыентаў змогуць атрымаць сертыфікат ЦТ і яго дублікат. Зараз гэта можна зрабіць толькі ў выпадку немагчымасці асабіста забраць абітурыентам па важнай прычыне.

Гэтыя змены набудуць моц з 1 верасня 2022 года.