Салдат тэрміновай службы загінуў падчас баявай падрыхтоўкі. Ён атрымаў смяротнае агнястрэльнае раненне. Пра гэта 22 ліпеня паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

У Слоніме загінуў салдат тэрміновай службы
11-ая асобная механізіраваная брыгада дзе служыў загінулы салдат. Крыніца: zelwa.by

Дзе служыў салдат

Здарэнне адбылося ў падраздзяленні 11-й асобнай механізіраванай брыгады. Яна базуецца ў Слоніме. Зараз адбываецца праверка па высвятленні падрабязнасцяў здарэння.

Чытайце таксама: Трагедыя, пра якую не пісалі: як у 1964 у Гродне танк пераехаў студэнтаў