Вакол Гродна працягваюць будаваць аб’язную. Яна перасячэ праспект Касманаўтаў да канца года

Аб’язную вакол Гродна хочуць падоўжыць да праспекта Касманаўтаў ужо да канца 2022 года. Пра гэта піша «АўтаГродна» са спасылкай на свае крыніцы. Па плане, праз праспект дарога павінна прайсці з дапамогай двухузроўневай развязкі.

Участак аб’язной дарогі ад трасы М6 да Скідзельскай шашы адкрылі ў снежні 2021 года. Пасля гэтага працы па падаўжэнні аб’язной ад Усходняга моста ў бок праспекта Касманаўтаў спынілі і аднавілі толькі цяпер.

Даўжыня новага ўчастка аб’язной дарогі - каля 280 метраў. Усяго за некалькі дзён там выраўнялі грунт і перасадзілі маладыя дрэвы спецыяльнай тэхнікай. Буйныя дарослыя дрэвы спілавалі.

З праспектам Касманаўтаў новая дарога будзе разведзеная ў два ўзроўні і пройдзе пад ім. Паводле новага праекта ў месцы развязкі на праспекце Касманаўтаў пабудуюць кола. Яно будзе ўяўляць з сябе два пуцеправоды. Узровень кола — гэта ўзровень цяперашняга праспекта Касманаўтаў, узроўнем ніжэй пад ім будзе знаходзіцца дарога.

Адхоны будуць утрымлівацца з дапамогай паляў. Першая палянабіўная тэхніка ўжо прыбыла на месца. Працы ідуць з абодвух бакоў праспекта Касманаўтаў. На гэтым участку ўжо абмежавалі хуткасць руху да 40 км/г.

Самым бюджэтным варыянтам быў бы аднаўзроўневае скрыжаванне са святлафорамі ў месцы скрыжавання з праспектам. Такое рашэнне падышло б, калі б плынь транспарту заставалася невялікай. Але пасля дабудоўвання і засялення мікрараёна Грандзічы і пашырэння Альшанкі інтэнсіўнасць руху ў гэтым месцы павялічыцца.

Развязка ў М6, лета 2022. Фота: «АўтаГродна»

Будаўніцтва аб’язной дарогі працягваюць і каля мікрараёна Грандзічы, яе вядуць міма катэджнага пасёлка Забалаць.

Паводле планаў, пасля трасы М6 і праспекта Касманаўтаў, перасякаючы Скідзельскую шашу, новая кальцавая магістраль праляжа ў раёне вуліцы Карскага і выйдзе на Грандзічы, а адтуль — на аўтадарогу Гродна-Друскенікі міма КСМ. Усе 40 км новай дарогі будуць цалкам асветленыя. Па ёй таксама пракладуць тралейбусныя лініі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024