Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Вяндліна ў Капцёўцы і пенная вечарынка на Аўгустоўскім. Куды паехаць адпачыць 13 жніўня - Hrodna.life - навіны Гродна

На наступных выхадных, 13 жніўня, гродзенцы змогуць выбраць мерапрыемства для невялікага падарожжа. У аграгарадку Капцёўка пройдзе «Свята вяндліны». Там гасцей абяцаюць накарміць і навучыць вэнджанню рыбы і мяса. У той жа дзень на Аўгустоўскім канале чакаюць заплывы на чым заўгодна, балотны футбол і пенная вечарынка на «Свяце мора».

«Свята вяндліны» ў Капцёўцы

У Капцёўцы «Свята вяндліны» зладзяць на падворку прыдуманага персанажа свята — Копціча. Там будуць вучыць майстэрству вэнджання рыбы і мяса, раскажуць пра гісторыю і культуру аграгарадка і пачастуюць традыцыйнымі прысмакамі. У час урачыстага адкрыцця адбудзецца ўшанаванне заслужаных жыхароў Капцёўскага сельсавета.

У праграме свята запланаваны канцэрт калектываў аматарскай творчасці з клубаў Гродзенскага раёна, майстар-класы, анімацыйныя і гульнявыя праграмы для дзяцей і дарослых, выстава-продаж харчовых тавараў і сувеніраў. Свята ў Капцёўцы ладзяць ужо шмат гадоў.

свята вяндліны коптевка праздник
«Свята вяндліны» ў 2017 годзе. Фота: «Перспектыва»

Аграгарадок знаходзіцца ў 14 км ад Гродна ў бок Індуры. Дабрацца можна аўтобусам з гродзенскага аўтавакзала ці ўласным аўто. Акрамя свята, там можна паглядзець Успенскую царкву 1865 года пабудовы, касцёл Узнясення Дзевы Марыі 1936−39 гг. і капліцу пры ім.

«Свята мора» на Аўгустоўскім канале

«Свята мора» 13 жніўня зладзяць на шлюзе Дамброўка, піша «Перспектыва». Там абяцаюць мноства лакацый з конкурсамі, квэст-гульнямі, гульнявымі і інтэрактыўнымі праграмамі.

Усе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у чэмпіянаце па балотным футболе і «Плаванні на чым заўгодна». Апошняе называюць абласным спартыўным святам.

На галоўнай сцэне выступяць артысты Гродзенскага раёна, а ўвечары чакае танцавальна-забаўляльная праграма і пенная вечарынка.

Падчас свята будзе працаваць зона фудкорта. Таксама можна будзе наведаць музей гісторыі Аўгустоўскага канала або пакатацца на цеплаходзе.

Абедзьве імпрэзы ўваходзяць у спіс брэндавых імпрэзаў Гродзенскага раёна.

Чытайце таксама: