Навіны

Сталі вядомы падрабязнасці падзення самалёта пад Слонімам

Па факце падзення самалёта ў Слонімскім раёне распачалі крымінальную справу. Эксперты праводзяць судова-медычную і хімічную экспертызы, паведаміў Следчы камітэт Беларусі.

Разбіўшыйся самалёт. Крыніца: Следчы камітэт Беларусі

Справу распачалі па ч.3 арт.314 (парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарта, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці двух асобаў).

Сярод прызначаных экспертыз — хімічная экспертыза нафтапрадуктаў (авіяцыйнага паліва). Акрамя гэтага, праверку праводзіць дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. Вынікі праверкі плануюць далучыць да матэрыялаў крымінальнай справы.

Хто загінуў падчас здарэння

Лёгкаматорны самалёт Aeroprakt A22LS Foxbat, які базаваўся на аэрадроме Ліпкі пад Мінскам, разбіўся ў Слоніме 13 жніўня. У гэты дзень там святкавали 770-годдзе Слоніма, самалёт быў на свяце.

Здарэнне адбылося недалёка ад вёскі Разанаўшчына каля 20:00. У авіякатастрофе загінулі два супрацоўнікі прыватнай фірмы Сяргей Доўгаль і Уладзімір Філон.

Доўгаль быў дырэктарам лётнай школы VRP Avia і працаваў у авіацыі з 1984 года. Ён меў налёт больш за 3200 гадзінаў, а таксама займаўся дабрачыннасцю. Філон адказваў за бяспеку палётаў і навігацыю, паведаміла Zer***o.

Паводле відавочца здарэння, аэраплан паляцеў уніз пад прамым кутом — як страла. Ніякага выбуху не было. Проста разляцеліся аскепкі, паведаміла Zer***o.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024